Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле абанемента «Літаратурнае Залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы».

Выстава ў аддзеле абанемента «Літаратурнае Залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы».

Выстава ў аддзеле абанемента «Літаратурнае Залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы».

З 12 снежня ў аддзеле абанемента будзе дэманстравацца кніжная выстава «Літаратурнае Залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы».

Выстава пазнаёміць чытача з вядомымі і малавядомымі прататыпамі ў беларускай, рускай і замежнай літаратуры.

Янка Купала вобраз галоўнай гераіні п'есы «Паўлінка» спісаў амаль з натуры. Прататыпам Паўлінкі стала Ядзя Облачынская, якая нарадзілася недалёка ад мястэчка Акопы, дзе некаторы час жыў і Купала. Усе падзеі, апісаныя ў “малюнках з жыцця дробнай шляхты", адбываліся на вачах у песняра, і, напэўна, таму вобраз галоўнай гераіні атрымаўся яркім і праўдзівым.

Кранальныя пачуцці Максіма Багдановіча знайшлі адлюстраванне ў яго паэзіі — раманс «Зорка Венера» прысвечаны Ганне Какуевай. Яна ж галоўная гераіня ў апавяданні «Марына».

Ніна Молева — адрасат верша беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Дзіва на Нерлі» (1960), верагодны прататып выкладчыцы гісторыі мастацтваў Ірыны Гаравай у яго ж рамане «Нельга забыць».

Трагічная гісторыя беларускага двараніна Паўла Астроўскага легла ў аснову аповесці «Дуброўскі» Аляксандра Пушкіна.

Прататып Астапа Бэндэра да сваіх 80 гадоў стаў ціхім правадніком цягніка Масква-Ташкент. У жыцці яго клікалі Восіп (Астап) Шор, ён нарадзіўся ў Адэсе і схільнасць да авантур, як і належыць, выявіў яшчэ ў студэнцкія гады.

Алена Шылоўская-Булгакава стала прататыпам Маргарыты ў рамане «Майстар і Маргарыта», а жонка Аляксандра Грына Ніна — прататып Асолі ў «Алых парусах».

Боцман Аляксандр Селькірк стаў прататыпам Рабінзона Круза ў рамане Даніэля Дэфо. У 1704 годзе ён быў высаджаны на незаселенай выспе па ўласным жаданні — ён пасварыўся з капітанам і запатрабаваў высадзіць яго, усё роўна куды. Аляксандр быў упэўнены, што яго хутка забяруць, але ён памыліўся. 1 лютага 1709 года, пасля чатырох гадоў і чатырох месяцаў адзіноты яго падабралі худым, змардаваным, амаль пазбавіўшымся дару мовы. Пра гэта напісалі газеты і гэта падзея стала асновай прыгодніцкага рамана.

Паважаныя чытачы, запрашаем наведаць нашу выставу і магчыма, многія матэрыялы стануць цікавым адкрыццём, папоўняць скарбонку вашых ведаў.


Аддзел абанемента: +375 (162) 57-48-09


Зварот да спісу