Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

3 ліпеня Беларусь адзначае вялікае свята — Дзень Незалежнасці. З гэтай нагоды супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі выставу «Зберажы Беларусь у сваім сэрцы», якая будзе дэманстравацца з 30 чэрвеня па 11 ліпеня.


Дзень Незалежнасці — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Адзначаецца свята 3 ліпеня — у дзень вызвалення горада Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.


Першы раздзел выставы «Шлях да незалежнасці» знаёміць чытача з матэрыяламі, датычнымі як гераічнага мінулага («Освобождение Беларуси 1943—1944», «Беларусь: памятное лето 1944 года»), так і сучаснасці («Сімвалы Беларусі»; Я. Сахута «Беларускае народнае мастацтва»; Н. Чырскі, Е. Чырскі «Белорусский гостинец») і інш. Па кнігах можна прасачыць, які шлях прайшла суверэнная Беларусь за постсавецкі перыяд, якія пераўтварэнні адбыліся у жыцці краіны і грамадства.


Краіна — гэта перш за ўсё людзі. Другі раздзел «Чалавек у гісторыі» знаёміць з асобамі, якія пакінулі значны след у нашай гісторыі. Гонар краіны — святая зямлі беларускай Ефрасіння Полацкая, першадрукар Фрацыск Скарына, асветнік Кірыла Тураўскі, песняры роднай мовы Я. Купала, Я. Колас і іншыя. Сучасная гісторыя таксама мае сваіх герояў (В. Сцяцко «Нязломны Аляксей Талай» і інш.).


Берасцейшчына — наша маленькая радзіма са сваёй асаблівай гісторыяй, менавіта ёй і прысвечаны апошні раздзел выставы «Зямля, дзе мы нарадзіліся (Брэстчына)». Гэта зямля, безумоўна, ганарыцца людзьмі: В. Сарычавым, М. Пракаповічам, Ю. Несцярэнка і інш.

Запрашаем Вас на выставу у аддзел абанемента. Будзем рады бачыць.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу