Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Традиции Рождества»

Выстава «Традиции Рождества»

Выстава «Традиции Рождества»

Сябры, а ці ведаеце вы, якія цудоўныя традыцыі святкавання Раства існуюць у розных народаў?


Калі мы рыхтавалі для вас выставу «Традиции Рождества», мы таксама ведалі далёка не ўсё.


Запрашаем вас у аддзел літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, дзе з 15 снежня 2021 па 10 студзеня 2022 г. вы зможаце знайсці па гэтай тэме шмат цікавай і карыснай інфармацыі, а магчыма, вас наведаюць ідэі для тэматычнай вечарынкі ці нейкага іншага крэатыву.


Важна! На выставе кнігі і перыёдыка на англійскай, нямецкай, французскай і польскай мовах аб тым, як людзі ў розных краінах праводзяць перадкалядны перыяд: ад чакання і падрыхтоўкі да сямейных традыцый упрыгожвання дома, вырабаў у розных тэхніках (арыгамі, вышыўка, вязанне, выраб фігурак з цеста, гліны і інш.), кулінарных рэцэптаў, святочных убораў, традыцыйных віншаванняў і калядных песень, якія склаліся на працягу стагоддзяў.


А што для вывучэння моў на гэтую тэму?


Матэрыялы для падрыхтоўкі тэматычных заданняў і ўрокаў, вершы, песні, сцэнарыі пазакласных мерапрыемстваў.


На выставе можа гучаць традыцыйная музыка Раства ад харальных песнапенняў да джазавых кампазіцый: каму што больш да спадобы.



Аддзел літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу