Начало активности (дата): 05.08.2019 12:55:00
Количество показов: 916
У інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 1 жніўня 2019 г. адкрылася выстава «Страна, Народ, Президент: 25 лет Президентской власти в Республике Беларусь».
У нашай краіне першыя прэзідэнцкія выбары адбыліся ў 1994 г. У другім туры перамог Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, набраўшы больш за 80 % галасоў. 20 ліпеня 1994 г. адбылася ўрачыстая цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы. Ён прынёс прысягу на беларускай мове: «Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».
На выставе прадстаўлены нарматыўныя дакументы, кнігі, альбомы, навуковыя публікацыі, прысвечаныя інстытуту прэзідэнцтва і паўнамоцтвам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь», «Герб, Флаг и Гимн Белорусской державы», «Конституционное право Республики Беларусь», «Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання» і інш.
Выстава будзе экспанавацца на працягу месяца.
Кілімбет Таццяна Уладзіміраўна
гал. бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 77