Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



III Форум медыйнай супольнасці Беларусі

III Форум медыйнай супольнасці Беларусі

III Форум медыйнай супольнасці Беларусі

   2 чэрвеня 2023 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у працы ІІІ Форума медыйнай супольнасці Беларусі.

  

   Форум адкрыў кіраўнік вобласці Юрый Вітольдавіч Шулейка. У рабоце форума прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, эксперты ў сферы камунікацый, прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання краіны і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

 

   У рамках форума адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў XIX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Супрацоўнікі абласной бібліятэкі прадставілі гасцям і наведвальнікам форума кніжную выставу «СМІ #1 рэгіён».

  

   Выстава адлюстравала вехі развіцця СМІ Брэстчыны, пазнаёміла з гісторыяй друкаванага слова Брэсцкай вобласці, публікацыямі з архіваў газет, лёсамі мясцовых журналістаў. Асобны раздзел экспазіцыі пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу, ураджэнцамі Брэстчыны, у розных катэгорыях і намінацыях за апошнія 10 гадоў.

  

   Для прысутных на форуме спецыялістаў і кіраўнікоў была падрыхтавана і прадстаўлена музейная экспазіцыя» усё пачалося з таблічкі, скрутка, бяросты...» Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, у рамках якой абласная бібліятэка прэзентавала выставу, прысвечаную двум значным для рэгіянальнай гісторыі і культуры датам: 460-годдзю выдання выдатнага помніка кніжнай культуры Беларусі — Брэсцкай Бібліі і 470-годдзю з дня заснавання першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарні, адкрытай у Бярэсці ў 1553 годзе.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76



Зварот да спісу