Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Символы Беларуси: вехи истории»

Выстава «Символы Беларуси: вехи истории»

Выстава «Символы Беларуси: вехи истории»

З 8 мая 2024 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава «Символы Беларуси: вехи истории», прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэтае дзяржаўнае свята адзначаецца з 1998 г штогод у другую нядзелю мая.


Рэспубліка Беларусь, як суверэнная дзяржава, мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.


На выставе прадстаўлены кнігі, брашуры, артыкулы з перыядычных выданняў, у якіх прасочваецца гісторыя беларускай дзяржаўнасці, шлях беларускага народа да незалежнасці і суверэнітэту.


У кнізе «Родина моя Беларусь: знай, помни, береги» аўтары раскрываюць аспекты паняццяў, якія закладзены ў слове «Радзіма» — гісторыя, адукацыя, дзяржаўны лад, нацыянальная бяспека, маладзёжныя і сацыяльныя праекты, прырода і экалогія, спорт і турызм, культура і навука нашай краіны.


«Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвала беларускай дзяржаўнасці» (I. Марзалюк) — выданне пра значнасць беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці, пра нашы сімвалы і вытокі, пра нас і нашых продкаў. Асаблівую ўвагу аўтар акцэнтуе на нацыянальных традыцыях, іх вытоках, якія адлюстраваны ў сучасным беларускім дзяржаўным ладзе.


Выданне «Государственные символы Республики Беларусь: описание и рекомендации по использованию» (склад. А. I. Гардзейчык і Н. М. Юрашэвіч) адрасуецца работнікам дзяржаўных органаў і змяшчае звесткі, якія раскрываюць гісторыю стварэння дзяржаўных герба, сцяга і гімна, іх апісанне, значэнне і рэкамендацыі па выкарыстанні.


Дапаўняюць выставу артыкулы з перыядычных выданняў «Слаўся, зямлі нашай светлае імя: Гісторыя Дзяржаўнага гімна захапляльная і поўная нечаканасцяў» («Беларуская думка», 2023 г., № 5), «Символ независимости» («Архитектура и строительство», 2014 г., № 3) і іншыя.


Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў і будзе экспанавацца на працягу месяца.

Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74



Зварот да спісу