Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Ради учения и просвещения славянского: к 450-летию „Азбукиׅ“ Ивана Фёдорова»

Выстава «Ради учения и просвещения славянского: к 450-летию „Азбукиׅ“ Ивана Фёдорова»

Выстава «Ради учения и просвещения славянского: к 450-летию „Азбукиׅ“ Ивана Фёдорова»

Штогод 24 мая ўсе славянскія народы, якія карыстаюцца кірылічным алфавітам, адзначаюць Дзень славянскага пісьменства і культуры. Гісторыя свята ўзыходзіць да царкоўнай традыцыі, якая існавала ў Балгарыі яшчэ ў X–XI стагоддзях. Дата 24 мая выбрана невыпадкова: у гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць першанастаўнікаў славян — роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, стваральнікаў славянскага пісьменства, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства. У Беларусі Дзень славянскага пісьменства і культуры святкуюць з 1986 года. Ён закліканы нагадаць славянскім народам пра іх агульныя культурныя, моўныя, а значыць, і светапоглядныя вытокі.


Велічная фігура ўсходнеславянскага гуманіста і асветніка Івана Фёдарава аб'яднала намаганні рускага, беларускага, украінскага народаў у справе асветы і адукацыі. У 1574 годзе (роўна 450 гадоў таму) у Львове Іван Фёдараў выдаў сваю «Азбуку», якая адкрывае гісторыю расійскіх (і ў цэлым славянскіх) друкаваных кніг для навучання пісьму і чытанню. «Ради скорого младенческого научения…», — напісана ў ёй ад складальніка.


Да гэтых дзвюх знамянальных дат у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі падрыхтавана выстава літаратуры «Ради учения и просвещения славянского: к 450-летию „Азбуки“ Ивана Фёдорова».


Прадстаўленыя на выставе манаграфіі: «Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы» Алеся Сушы, «Азбука на ўсе часы» Марата Батвінніка, «Кириллические Буквари XVI–XVIII веков» Д. Н. Рамазанавай і Ю. Э. Шуставай, — дазволяць прасачыць гісторыю азбукі і буквара, такіх дзіўных і патрэбных усім кніг.


Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з выданнямі аб жыцці і справах Івана Фёдарава. Сярод іх: манаграфія Я. Л. Неміроўскага «Иван Фёдоров около 1510–1583», гістарычная аповесць Ю. М. Аўсяннікава «Ради братий своих… Иван Фёдоров», зборнік «450 лет Апостолу Ивана Фёдорова» і іншыя.


Таксама на выставе дэманструюцца кнігі аб прадаўжальніках справы Івана Фёдарава на беларускіх і рускіх землях — стваральніках новых «Буквароў», «Азбук», «Граматык»: братах Зізаніях, Спірыдоне Собале, Васілі Бурцаве, выдаўцах друкарні Віленскага Троцкага манастыра і многіх іншых.


А яшчэ ў кожнага будзе магчымасць убачыць унікальныя факсімільныя выданні беларускіх «Буквароў» 1618 і 1767 гадоў.


Выстава будзе працаваць з 6 мая. Запрашаем усіх жадаючых у аддзел рэдкай кнігі!

 

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30

 



Зварот да спісу