Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Прижизненные издания классиков русской литературы»

Выстава «Прижизненные издания классиков русской литературы»

Выстава «Прижизненные издания классиков русской литературы»

У кастрычніку 2021 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала дзейнічаць новая экспазіцыя «Прижизненные издания классиков русской литературы», дзе будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя ў XIX – пачатку XX ст. Яны цікавыя выдавецкім афармленнем, уладальніцкімі знакамі, індывідуальнай гісторыяй, якую часам яшчэ трэба будзе вывучаць.


Прыжыццёвыя выданні Л. М. Талстога, Г. І. Успенскага, М. Горкага, І. А. Буніна, Б. Л. Пастэрнака і іншых класікаў каштоўныя і прывабныя тым, што менавіта іх аўтары чакалі ўбачыць і трымалі ў руках. Менавіта гэтыя выданні чыталі іх сябры, калегі, сучаснікі. Яны не толькі паказваюць кожнага аўтара як прадстаўніка свайго часу, але і аднаўляюць карціну рускага літаратурнага жыцця другой паловы XIX – пачатку XX ст.


Усе класікі з вялікай патрабавальнасцю ставіліся да выдання сваіх кніг. Афармляліся яны звычайна строга і проста, хоць былі разлічаны на розныя катэгорыі насельніцтва і выходзілі ў розных друкарнях.


Няўмольны час (некаторыя з прэзентаваных кніг даўно перасягнулі стогадовы рубеж), невялікія наклады (2-3 тыс. асобнікаў — звычайны наклад таго часу) робяць прыжыццёвыя выданні гэтых аўтараў рарытэтнымі.


Запрашаем усіх аматараў рускай класічнай літаратуры наведаць аддзел рэдкай кнігі і пазнаёміцца з экспазіцыяй, якая будзе дзейнічаць да сярэдзіны лістапада.



Аддзел рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30

Зварот да спісу