Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Притяжение слова»

Выстава «Притяжение слова»

Выстава «Притяжение слова»

З 28 жніўня 2019 г. ў чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Притяжение слова», прымеркаваная да Года кнігі ў СНД.


Гуманітарнае супрацоўніцтва — найважнейшы напрамак узаемадзеяння краін СНД. Рашэнне пра абвяшчэнне 2019 г. Годам кнігі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое праходзіла 11 кастрычніка 2017 г. у Сочы. У Год кнігі ў краінах Садружнасці асаблівая ўвага надаецца рэалізацыі сумесных праектаў і шматлікіх культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, накіраваных на далучэнне маладога пакалення да літаратуры і чытання.


Нашым карыстальнікам будзе цікава даведацца аб працы Міжнародных кніжных выстаў-кірмашоў, новых ініцыятывах па арганізацыі саюзных літаратурных сувязяў, узаемаўзбагачэнні літаратур, літаратурна-мастацкай працы ў інтэрнэт-прасторы, традыцыйных літаратурных праектах, развіцці кніжнай справы Саюзнай дзяржавы.


Выстава аформлена па матэрыялах перыядычных выданняў: «Беларусь», «Беларуская думка», «Нёман», «Литературная газета», «СБ. Беларусь сегодня», «Літаратура і мастацтва», «Народная газета», «Союзное государство» і інш.


Спадзяёмся, і наша экспазіцыя дапаможа галоўным задачам Года кнігі: узнаўленню згубленых літаратурных сувязей паміж краінамі СНД і папулярызацыі сучаснай і класічнай літаратуры.



Ляпешка Таццяна Пятроўна,

бібліятэкар I катэгорыі

чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу