Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Олег Янковский»

Выстава «Олег Янковский»

Выстава «Олег Янковский»

З 20 лютага 2024 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава «Олег Янковский», прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння савецкага і расійскага акцёра тэатра, кіно і агучвання, рэжысёра Алега Іванавіча Янкоўскага. Непераўзыдзены Мюнхгаўзен кінематографа — знакаміты прадстаўнік акцёрскай дынастыі Янкоўскіх. Акцёр запомніўся мноствам выдатных роляў. Найбольшую вядомасць А. Янкоўскаму прынесла праца ў фільмах «Служили два товарища», «Тот самый Мюнхгаузен», «Полёты во сне и наяву», «Обыкновенное чудо», «Приключения Шерлока Холмса и доктора Ватсона». Ён працаваў з галоўнымі кінарэжысёрамі Расіі Андрэем Таркоўскім, Сяргеем Салаўёвым, Мікітам Міхалковым, Паўлам Лунгіным. В. Янкоўскі таксама вядомы сваімі тэатральнымі работамі ў славутым Ленкаме, якому прысвяціў трыццаць пяць гадоў творчага жыцця. Самымі яркімі работамі на тэатральнай сцэне А. Янкоўскага з'яўляліся ролі ў спектаклях «Идиот», «Оптимистическая трагедия», «Шут Балакирев». На выставе прадстаўлены кніжныя і перыядычныя выданні. У зборнік «Олег Янковский глазами друзей» (Масква, 2013) увайшлі ўспаміны яго сяброў і блізкіх, партнёраў па сцэне і кіно. У кнізе Алега Янкоўскага «Улыбайтесь, господа» (Масква, 2010) апублікаваны нататкі і разважанні акцёра пра сям'ю, кіно і тэатр. На старонках часопісаў «Коллекция. Караван историй», «STORY» змешчаны ўспаміны сучаснікаў пра акцёра, матэрыялы пра жыццё і творчасць, спецыфіку акцёрскай гульні А. Янкоўскага.


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да пачатку сакавіка.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 78 48



Зварот да спісу