Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Некрасов глазами современного читателя»

Выстава «Некрасов глазами современного читателя»

Выстава «Некрасов глазами современного читателя»

28 лістапада 2021 г. спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і грамадзяніна Мікалая Аляксеевіча Някрасава. У сувязі з гэтым юбілеем у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 6 лістапада будзе экспанавацца кніжная выстава «Некрасов глазами современного читателя».


Першы раздзел выставы «Поэт и его эпоха» ўключае кнігі аб жыцці і творчасці вялікага майстра слова. Дзякуючы ўспамінам сучаснікаў мы пазнаём шматгранную асобу аўтара: ён і адораны паэт, і журналіст, і выдавец часопісаў «Современник» і «Отечественные записки», і збіральнік перадавых літаратурных сіл эпохі. Асаблівае месца ў мемуарнай літаратуры займаюць успаміны Аўдоцці Панаевай — каханай жанчыны, асобы творчай, неардынарнай: А. Панаева «Мой любовник — Николай Некрасов» (Масква, 2014).


Многія літаратуразнаўцы прысвяцілі не адзін год даследаванню творчасці Някрасава, аналізу яго сатыры і лірыкі, пісьмаў: Б. Бухштаб «Н. А. Некрасов. Статьи и исследования» (Ленінград, 1989), М. Макееў «Николай Некрасов» (Масква, 2017), М. Скатаў «Некрасов» (Масква, 2004), К. Бікбулатава «Поэзия Некрасова» (Ленінград, 1971) і інш.


Другі раздзел «Литературное наследие» ўключае поўны збор твораў М. А. Някрасава, асобныя выданні паэзіі, прозы, публіцыстыкі, тэатральную крытыку, аповесці і апавяданні, фельетоны.


Прыходзьце, знаёмцеся з жыццём і творчасцю мастака слова. Адкрывайце свайго Някрасава!



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу