Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Наш выбар — жыццё без наркотыкаў»

Выстава «Наш выбар — жыццё без наркотыкаў»

Выстава «Наш выбар — жыццё без наркотыкаў»

З 21 красавіка 2022 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «Наш выбар — жыццё без наркотыкаў».


Тэмпы росту наркаманіі палохаюць, а статыстыка смяротнасці ад ужывання наркатычных рэчываў у свеце расце з кожным годам. Па дадзеных САЗ штогод памірае каля 450 тысяч людзей. Прафілактыка нарказалежнасці і барацьба з распаўсюджваннем наркотыкаў — пытанні асаблівай важнасці для дзяржавы і грамадства.


На выстаўцы экспануюцца выданні, якія асвятляюць праблему наркаманіі: прафілактыка залежнасці, віды наркатычных сродкаў, лячэнне наркаманіі і прававая адказнасць, звязаная з ужываннем, распаўсюджваннем і прапагандай наркотыкаў.


Сярод іх асаблівую цікавасць уяўляюць кнігі « Профилактика наркотической зависимости у детей и молодежи» З. В. Каробкінай і В. А. Папова, «Профилактика наркозависимости: опыт общественных организаций Беларуси», энцыклапедычны слоўнік «Наркотики и наркомания» Л. Д. Мірашнічэнка, «Лечение наркомании. Практическое руководство к выздоровлению» псіхіятра-нарколага Р. Ісаева, «Без наркотиков. Программа предупреждения и преодоления наркотической и алкогольной зависимости» Н. Н. Ісмукава.


Важнае месца на выстаўцы займаюць нарматыўна-прававыя дакументы, якія вызначаюць антынаркатычную палітыку дзяржаў, дакументы беларускай заканадаўчай базы: Адзіная канвенцыя аб наркатычных сродках 1961 г., Канвенцыя ААН аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (1988 г.), Закон Рэспублікі Беларусь «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах» (2012 г.), Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» (2014 г.) і інш. Акрамя гэтага, прадстаўлены артыкулы, якія раскрываюць асноўныя напрамкі работы Рэспублікі Беларусь па зніжэнні ўзроўню спажывання наркотыкаў і незаконнага абароту наркатычных сродкаў.


Выстаўка будзе экспанавацца да 20 мая ў сектары арганізацыі работы ПЦПІ (2-і паверх), будзе карысная для шырокага кола чытачоў.


Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу