Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Мир книжных новинок»

Выстава «Мир книжных новинок»

Выстава «Мир книжных новинок»

Сустрэча з новай кнігай — гэта сапраўднае свята. З 28 па 31 сакавіка аддзел абанемента запрашае пазнаёміцца з выставай «Мир книжных новинок».


На выставе прадстаўлена навукова-папулярная літаратура розных галін ведаў: «Краткая история Европы» С. Джэнкінс (Масква, 2023), «Габсбурги. Власть над миром» М. Рэйдзі (Масква, 2023), «Яд материнской любви. Личная история о синдроме Мюнхаузена» В. Ярмаловіч (Масква, 2023), «Близкое-далёкое. История семьи Гуревичей: воспоминания, дневник, письма» (Мінск, 2023), «Праз паціну. Сцежкамі свіцязянскай зямлі» (Мінск, 2023), «Домашний лимонарий. Цитрусовые и другие плодовые экзоты в Беларуси» А. І. Алехна, С. М. Макаранка (Мінск, 2023), «Подлинная история Анны Карениной» П. Басінскі (Масква, 2023).


Мастацкая літаратура папоўнілася кнігамі беларускіх аўтараў: М. Чаркашына «Генералы сорок первого года» (Мінск, 2023), А. Шаўцова «За красной чертой» (Мінск, 2022), В. Паліканінай «Познать великое в других…» (Мінск, 2023), Л. Калужэнінай «Феодосийская баллада» (Мінск, 2023), З. Прыгодзіча «Тепло поздней осени» (Мінск, 2023), Г. Саланца «Одиночество любимых» (Мінск, 2023).


Сярод навінак ёсць перавыданні класікаў рускай і замежнай літаратуры: М. Ляскоў «Очарованный странник. Леди Макбет Мценского уезда» (Санкт-Пецярбург, 2023), П. Г. Вудхаус «Дядя Динамит. Время пить коктейли. Сэм Стремительный» (Масква, 2023), Т. Уільямс «Трамвай «Желание» (Масква, 2023).


У ліку новых паступленняў «Записки ночного Ангела» Э. Скай (Масква, 2023), сапраўдная гісторыя аб працы верталётнага пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» у складзе «Ліза Алерт»; «Концертмейстер» М. Замшава (Мінск, 2023) — раман пра жыццё сям'і Нарштэйнаў-Храпавіцкіх, простае і складанае адначасова, сямейная сага з драматызмам савецкіх часоў; «До встречи в Бомбее» Д. Эшкрофт (Санкт-Пецярбург, 2021); «Зимний солдат» Д. Мэйсана (Масква, 2023); «Чужое имя: тайна королевского приюта для детей» Д. Коўэн (Масква, 2023).


Таксама на выставе прадстаўлены дэтэктывы В. Шарапава, Ганны і Сяргея Літвінавых, Ю. Яфімавай, У. Колычава, М. Омера, В. Мэтаса, фантастычныя раманы А. Круза, Д. Ібрагімавай, Л. Краон, А. Лісінай, Ю. Нікіціна, П. Браўна, Л. Стоўн, Б. Ааронавіча, Д. Сіманса.


Кожная прачытаная кніга адкрывае новыя гарызонты, дае нам магчымасць для разважання.


Чакаем вас у бібліятэцы, каб вы маглі ўзяць кнігу, якая спадабалася, і з захапленнем яе прачытаць.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу