Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Свет кніжных навінак»

Выстава «Свет кніжных навінак»

Выстава «Свет кніжных навінак»

Цыкл выстаў «Свет кніжных навінак» працягваецца.


Паважаныя чытачы! Аддзел абанемента запрашае вас з 27 па 31 сакавіка пазнаёміцца з новымі паступленнямі зімы 2022 г. Гэта мастацкая літаратура, напісаная ў самых розных жанрах: дэтэктывы, любоўныя, псіхалагічныя раманы, навуковая фантастыка, а таксама навукова-пазнавальная літаратура, якая карыстаецца попытам у чытачоў самых розных узростаў.


Раздзел навукова-папулярнай літаратуры прадстаўлены наступнымі кнігамі: А. Казанцава «Кто бы мог подумать! Как мозг заставляет нас делать глупости» (Масква, 2021), В. Вакета «25 граммов счастья: история маленького ёжика, который изменил жизнь человека» (Масква, 2021), С. Тыле «Как микробы влияют на нашу жизнь» (Масква, 2021), Е. Мотава «Еда для радости. Записки диетолога» (Масква 2021), кнігамі серый «Сам себе психолог» і «#экопокет» пра тое, як захаваць псіхалагічнае здароўе, і інш.


Аб розных месцах Беларусі вы зможаце даведацца з кніг Ю. Жыгамонта «Мястэчкі і вёскі Беларусі «(Мінск, 2021), «99 знаменитых мест Беларуси» (Мінск, 2021), М. А. Чарскага «Літаратурныя вандроўкі па зямлі Максіма Багдановіча», (Мінск, 2020).


Пазнавальныя і цікавыя для многіх будуць такія выданні, як Р. Л. Сайм «В тени Эйнштейна: подлинная история жены гения» (Масква, 2021); А. Вятлугіна «Врач без границ» (Масква, 2021) — першая папулярная біяграфія вялікага хірурга М. В. Скліфасоўскага; «Институты благородных девиц в мемуарах воспитанниц» (Масква, 2020) – у кнізе сабраны найбольш цікавыя мемуарныя сведчанні – сапраўдныя гісторыі жаночых інстытутаў, якія існавалі ў розных гарадах Расіі на працягу больш 250 гадоў; Барт ван Эс «В поисках Лин. История о войне и о семье, утраченной и обретенной» (Масква, 2021) - дакументальная гісторыя яўрэйскай дзяўчынкі Лін, якая выжыла ў халакост; а таксама кнігі з серыі «Жизнь замечательных людей»: Е. Скарабагачава «Айвазовский» (Масква, 2021), аб сусветна вядомым марынісце, прадстаўніку «залатога стагоддзя», аўтары каля шасці тысяч карцін, і І. В. Авченко «Литературные первопроходцы Дальнего Востока» (Масква, 2021) — героі гэтай кнігі — аўтары травелогаў і раманаў, вершаў і эсэ І. Ганчароў, А. Чэхаў, У. Арсеньеў, Дж. Лондан, М. Прышвін, А. Нясмелаў, А. Куваеў.


У раздзеле беларускай мастацкай літаратуры чытачоў чакаюць кнігі С. Філіпенкі «Красный крест» (Масква, 2020), В. Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Мінск, 2021), А. Камароўскага «Крутагор'е» (Мінск, 2021), А. Бадака «Ідэальны чытач» (Мінск, 2021), В. Чаропкі «Паўшыя анёлы» (Мінск, 2021) і інш.


Аматары мастацкай літаратуры знойдуць на выставе творы лаўрэатаў літаратурных прэмій: А. Сальнікаў «Опосредованно» (Масква, 2019), Ю. Буйда «Сады Виверны» (Масква, 2021), М. Канігем «Избранные дни» (Масква, 2020), А. С. Байетт «Дева в саду» (Масква, 2021) - першы раман цыклу «Квартет Фредерики», Х. Мантел «Зеркало и свет» (Масква 2021) – завяршэнне трылогіі аб Томасе Кромвеле; Р. А. Лафферці «Дни, полные любви и смерти» (Масква, 2021) і інш.


У экспазіцыі ёсць і ўпершыню выдадзеныя на рускай мове раманы: М. У. Клейтан «Прекрасные изгнанники» (Санкт-Пецярбург, 2021) аб адносінах паміж Э. Хэмінгуэем і Мартай Гелхарн, Э. Шафак «Стамбульский бастард» (Санкт-Петербург, 2021) — гісторыя дзвюх сем'яў, турэцкай і армянскай падзеленых драматычнымі падзеямі ў пачатку ХХ стыгоддзя, Д. Доннеллі «Зимняя роза» (Санкт-Пецярбург, 2020) і інш.


Аматараў фантастыкі пацешаць навінкі серый «Сталкер», «Фантастический боевик», «Военная фантастика», «Историческая авантюра» і інш.


Для аматараў дэтэктыва на выставе прадстаўлены працяг трылераў «Внутри убийцы» і «Заживо в темноте» кніга М. Омера «Глазами убийцы» (Масква, 2021), таксама дэтэктывы Б. Кавалларо, Р. Кейн, К. Лоўрэнс, У. Колычава, А. Доброва, Г. Сарокіна і інш.


«Любить чтение — это обменивать часы скуки, неизбежные в жизни, на часы большого наслаждения», — так казаў французскі філосаф эпохі Асветіцтва Шарль Луі дэ Мантэск'ё.


Сустрэча з новай кнігай — гэта заўсёды цікава і пазнавальна. Прыходзьце, выбірайце і атрымлівайце асалоду ад чытання новых кніг.



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон +375 162 57 48 09


Зварот да спісу