Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Мастер лирического пейзажа»

Выстава «Мастер лирического пейзажа»

Выстава «Мастер лирического пейзажа»

У аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Мастер лирического пейзажа», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння вялікага мастака, геніяльнага пейзажыста, майстра лірычнага жывапісу Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Яго працы захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце, аднак вялікую іх частку (каля 400 карцін) можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.

У пейзажах мастака, як правіла, адлюстраваны самыя натуральныя паўсядзённыя карціны прыроды — квітнеючы луг, скаваная лёдам рака, сцяжынка ў восеньскім парку. Найбольш вядомыя творы: «Вясна ідзе», «Зімовы дзень», «Ціхая восень», «Ранняя вясна», «Зімовы сон», «Задуменныя дні восені», «Вечар пасля дажджу».

На выставе прадстаўлены кнігі аб жыцці і творчасці мастака, энцыклапедыі, мастацкія альбомы, перыядычныя выданні, камплекты паштовак, асобныя рэпрадукцыі. Кніга В. Карамазова «Крыж на зямлі і поўня ў небе» — гэта займальная аповесць аб жыцці жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі. Звярніце ўвагу на кнігу Б. А. Крапака «Вяртанне імёнаў», аўтар якой распачаў спробу вярнуць імёны мастакоў, калісьці незаслужана забытых. Ілюстраваныя альбомы, прадстаўленыя на выставе, уключаюць рэпрадукцыі лепшых твораў мастака.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да 5 сакавіка.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78


Зварот да спісу