![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
2 ліпеня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых чытэльных нямецкіх пісьменнікаў і паэтаў XX ст., лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1946) Германа Гесэ. Аўтар нашумелага рамана «Гульня ў бісер» адпраўляе чытача ў далёкую будучыню і, адначасова, транслюе надзённыя рэаліі сучаснага.
Усю сваю творчасць ён называў «зацягнутай спробай расказаць гісторыю свайго духоўнага развіцця», «біяграфіяй душы». «Кнульп», «Дэміян», «Сідхартха», «Клінгзор», «Стэпавы воўк», «Гольдмунд» - для мяне браты, кожны з іх - варыяцыя на тэму майго духоўнага жыцця» (З ліста. 1930 г.).
У творчай эвалюцыі Гесэ можна вылучыць чатыры перыяды, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго, першым чынам, якаснымі зменамі мастацкага метаду (1889–1902; 1903–1916; 1917–1927; 1928–1962). Чытаць Гесэ няпроста, бо яго творы маюць патрэбу ў глыбокім пранікненні ў кожны радок, у іх адлюстраваны ўласны шлях аўтара да вяршыняў самапазнання.
На выстаўцы прадстаўлены асобныя творы аўтара на мове арыгінала, рускай і беларускай мовах у перакладах С. К. Апта, В. М. Разанава, Р. С. Эйвадзіса, С. С. Аверынцева, Н. С. Паўлавай, В.С. Сёмухі. Знатакам кніг з гісторыяй прыйдзецца даспадобы алегарычны раман-прытча «Сідхартха» 1932 г. выдання на польскай мове з фонду аддзела рэдкай кнігі.
Шырока прадстаўлены кнігі для чытання з неадаптаваным тэкстам расійскага выдавецтва «КАРО» («Гертруда = Gertrud», «Нарцыс і Гольдмунд = Narziss und Goldmund», «Стэпавы воўк = Der Steppenwolf»), забяспечаныя каментарамі і слоўнікам.
Манаграфіі Жаклін і Мішэля Сэнэс «Герман Гесэ, або Жыццё Чараўніка. – М.: Мал. гвардыя, 2004. – 277с. – (Жыццё выдатных людзей)», а таксама Бернхарда Цэлера «Герман Гесэ, які сам сведчыць пра сябе і пра сваё жыццё (з дадаткам фотадакументаў і ілюстрацый); пер. з ням. Я.Нечапарука. – Чэлябінск: Урал LTD, 1998. – 311с. – (Біяграфічныя ландшафты)» раскрываюць таямніцы жыцця і творчасці пісьменніка, змяшчаюць унікальныя дзённікавыя запісы, фрагменты перапіскі, малавядомыя фотаілюстрацыі.
Артыкулы з науковых і літаратурна-мастацкіх часопісаў і зборнікаў (Праблемы гісторыі літаратуры, Маладосць, Нёман, Вестнік Брэсцкага ўніверсітэта), якія асвятляюць тэмы рэалізму, псіхалагізму, раздвойвання асобы ў творчасці Германа Гесэ, будуць карысныя выкладчыкам, студэнтам-філолагам і псіхолагам.
«Магія кнігі: зборнік эсэ, нарысаў, фельетонаў, апавяданняў і лістоў пра кнігі, чытанні, пісьменніцкую працу, бібліяфільства, кнігавыданне і кнігагандаль / Герман Гесэ; [пераклад з нямецкай, прадмова, пасляслоўе і каментарыі Аляксандра Навуменкі; мастак С. Архангельскі]. – Масква: Кніга, 1990. – 237, [1] с. – (Палка бібліяфіла)» раскрывае Гесэ як гарачага бібліяфіла і прапагандыста кніжнай культуры. Абавязкова для чытання ўсімі кнігалюбамі!
Наведаць выставу «Der Meister des philosophischen Romans: zum 145. Jahrestag von Hermann Hesse» («Майстар філасофскага рамана»: да 145-годдзя Германа Гесэ») можна ў аддзеле выданняў на замежных мовах з 1 ліпеня па 31 ліпеня 2022 г.
Аддзел выданняў на замежных мовах
+375 162 59 21 74