Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Людмила Зыкина и народная песня»: да 90-годдзя з дня нараджэння

Выстава «Людмила Зыкина и народная песня»: да 90-годдзя з дня нараджэння

Выстава «Людмила Зыкина и народная песня»: да 90-годдзя з дня нараджэння

З 10 чэрвеня 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дзейнічае выстава «Людмила Зыкина и народная песня», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння савецкай і расійскай спявачкі, выканаўцы рускіх народных песень, рамансаў, эстрадных песень, мастацкага кіраўніка і салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага ансамбля «Расія».


На экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, часопісы, нотныя зборнікі, вінілавыя і кампакт-дыскі. Выстава знаёміць з матэрыяламі аб жыцці і творчасці, аб цікавых фактах біяграфіі спявачкі, аб творчым супрацоўніцтве з вядомымі музыкантамі.                      


У рэпертуары спявачкі было больш за 2 тыс. рускіх народных песень, твораў сучасных кампазітараў, рускіх рамансаў, а таксама песні народаў свету.


Варта адзначыць, што хоць Людміла Зыкіна і лічыцца выканаўцай народных песень, але сусветную славу спявачцы прынеслі як раз аўтарскія эстрадныя шлягеры, стылізаваныя пад фальклор: «Течёт река Волга», «Оренбургский пуховый платок», «Зимушка», «Жди меня». Для артысткі музычныя хіты стваралі кампазітары: Радзівон Шчадрын, Аскар Фельцман, Аляксандра Пахмутава, Ціхан Хрэннікаў, Марк Фрадкін.             


Людміла Зыкіна — аўтар кніг: «Песня» (1975), «На перекрёстках встреч» (1984), «Течёт моя Волга» (1998).


Творчасць спявачкі была адзначана шматлікімі званнямі і ўзнагародамі. У 1999 г. было прынята распараджэнне ўрада Расійская Федэрацыі аб залічэнні алмаза «Людмила Зыкина» масай 55,02 карата, які знаходзіцца ў Дзяржфондзе Расіі, у Алмазны фонд Расійскай Федэрацыі. Імем спявачкі названы астэроід (4879 Зыкина). У 2013 г. на тэлевізійныя экраны выйшаў біяграфічны фільм пра Зыкіну «Людмила», дзе ролю галоўнай гераіні выканала актрыса Вера Сотнікава.


Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца чэрвеня.


Быцко Яніна Міхайлаўна,

гал. бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48



Зварот да спісу