Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава літаратуры «Вакол свету ў Беларусь!»

Выстава літаратуры «Вакол свету ў Беларусь!»

Выстава літаратуры «Вакол свету ў Беларусь!»

Свет падарожжаў невычарпальны. Турысты выбіраюць для падарожжаў месцы з першароднай прыродай, гарады з архітэктурнымі шэдэўрамі і помнікамі культуры.

 

Рэспубліка Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, захоўвае прыродныя ландшафты, аднаўляе гісторыка-культурныя аб'екты. Гэта робіць яе прывабным рэгіёнам для турызму. Ветлівасць і гасціннасць беларусаў з'яўляюцца візітнай карткай нашай краіны.

 

Развіццё турызму — гэта адно з ключавых напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Гэтай тэме прысвечана выстава літаратуры: «Вакол свету ў Беларусь!».

 

Экспазіцыя ўключае цэлы шэраг кніжных выданняў, альбомаў для падарожжаў за мяжой: «Лепшыя маршруты свету» (Масква, 2016), «Лепшыя месцы для адпачынку на кожны месяц» (Масква, 2012), «100 месцаў на зямлі, якія неабходна ўбачыць» (Мінск, 2009) і г. д.

 

Цэнтральнае месца на выставе займаюць выданні пра турызм ў Беларусі: «99 знакамітых месцаў Беларусі» (Мінск, 2019), «Беларусь турыстычная» (Мінск, 2017), «Гісторыка-культурныя маршруты Беларусі» (Мінск, 2018). Універсальным выданнем, якое знаёміць чытачоў з турыстычным патэнцыялам Беларусі (змешчана каля 3000 артыкулаў), з'яўляецца «Турыстычная энцыклапедыя Беларусі» (Мінск, 2007).

 

Азнаёміцца з экспазіцыяй «Вакол свету ў Беларусь!» можна ў агульнай чытальнай зале з 1 па 31 жніўня.

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу