Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Священный долг, почётная обязанность»

Выстава «Священный долг, почётная обязанность»

Выстава «Священный долг, почётная обязанность»

З 24 верасня 2022 г. у цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава літаратуры «Священный долг, почётная обязанность».


Абарона Айчыны заўсёды была і застаецца першачарговай задачай для любой краіны, а таксама свяшчэнным абавязкам кожнага яе грамадзяніна. У Беларусі ўстаноўлены вайсковы абавязак, у адпаведнасці з якім грамадзяне падлягаюць ўліку, рыхтуюцца і прыцягваюцца да ваеннай службы.


На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць стаўленне дзяржавы і грамадства да вайсковага абавязку і вайсковай службе на розных гістарычных этапах, аб вайсковых традыцыях, Узброеных Сілах Беларусі на сучасным этапе. Тут вы можаце знайсці асноўныя афіцыйныя дакументы, якія рэгламентуюць прызыў у войска і праходжанне тэрміновай службы: законы «Аб Узброеных Сілах у Рэспубліцы Беларусь» (1992 г. з змянамі), «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» (1992 г. са зменамі 2020 г)», «Аб альтэрнатыўнай службе» (2015 г.), «Агульнавоінскія статуты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», кодэксы.


Прапануецца кніга В. Макаўчука «Служба салдата ў Беларусі ад загаду да загаду», з якой навабранцы даведаюцца аб салдацкім пайку і форме адзення; салдаты — аб магчымасці службы па кантракце або вучобе на ваенных факультэтах і кафедрах грамадзянских вну; бацькі — аб юрыдычных правах так званага «сямейнага кантролю» над службай у войску; «Сучасны бой: зброя і тактыка», «Ваенная уніформа XX стагоддзя», «Воінскія званні», «Фалерыстыка Беларусі».


Для тых, хто хоча больш даведацца аб відах вайсковай службы мы прапануем азнаёміцца з артыкуламі з часопісаў «Армія», «Юрыдычны свет», «Аддзел кадраў».


Таксама прадстаўлены матэрыялы аб юрыдычнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ухіленнем маладых людзей ад службы ў войску, за злачынствы, учыненыя пры праходжанні ваеннай службы ў радах Узброеных Сіл.


Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў і будзе экспанавацца на працягу месяца.



Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу