Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава літаратуры «На варце законнасці і справядлівасці»

Выстава літаратуры «На варце законнасці і справядлівасці»

Выстава літаратуры «На варце законнасці і справядлівасці»

З 13 красавіка 2023 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «На варце законнасці і справядлівасці».


Выбар прафесіі — адзін з найважнейных актаў, які здзяйсняе чалавек у сваім жыццёвым і прафесійным самавызначэнні.


Дапамагчы ў здзяйсненні прафесійнага выбару ў адпаведнасці са здольнасцямі, інтарэсамі, схільнасцямі і патрэбамі рынку працы пакліканы цыкл выстаў «Прафесіі ў свеце права», якія экспануюцца ў сектары арганізацыі працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі бібліятэкі. Экспазіцыя з гэтага цыкла «На варце законнасці і справядлівасці» прысвечана адной з найстаражытнейшых і асабліва адказных юрыдычных спецыяльнасцяў — суддзю.


Пра вартавых правапарадку і сакрэты іх прафесій выдаведаецеся, звярнуўшыся да выданняў «Уводзіны ў юрыдычную прафесію» (адк. рэд. Т. В. Радзько), «Прафесійныя навыкі юрыста» (Т. Ю. Максімава і інш.), «Культура мовы юрыста» (Т. У. Рубанік), артыкула «Пра падрыхтоўку кандыдатаў на пасаду суддзі» (В. Калінковіч) і інш.


Не меней цікавымі з'яўляюцца матэрыялы, якія раскрываюць працэс станаўлення і развіцці інстытута судовай улады ў нашай краіне, яе ролі ў дзяржаўным кіраванні і месцы ў жыцці грамадства. Гэта такія кнігі, як «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (А. Ф. Вішнеўскі), «Рэформы Аляксандра II», «Канстытуцыйнае правасуддзе» (Г. А. Васілевіч), «Судовае справаводства ў лічбавую эпоху» (У. В. Чвіраў). У артыкулах «Калі на беларускіх землях з’явіліся суддзі і якім быў іх прававы статус» (І. А. Басюк), «Суд у старажытных беларускіх дзяржавах і змены ў ім падчас судовай рэформы XVI cт.» (Т. Доўнар і С. Калінін) разглядаюцца прычыны ўзнікнення на беларускіх землях інстытуцыі прафесійных суддзяў, надаецца ўвага існасці і асаблівасцяў функцыявання судовай улады на ранніх этапах развіцця беларускай дзяржавы.


Унікальная кніга «Біблія пра правасуддзе, права і мараль» (склад. В. С. Камянкоў) дапаможа паглядзець на сучаснае права, правасуддзе і мараль праз прызму закона Божага, каб паказаць непарыўную сувязь сучаснага закона з Бібліяй.


Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў і будзе экспанавацца ў сектары арганізацыі працы ПЦПІ на працягу месяца.


         

Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74

 


Зварот да спісу