![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У мінулым чалавецтва перажывала нямала страшных эпідэмій: грып, халера, поліяміэліт. Сёння ўсе лекары свету спрабуюць стрымаць распаўсюджванне новай інфекцыі — COVID-19. Па вызначэнні ВОЗ, двума найвялікшымі вынаходствамі, якія аказалі вялікі ўплыў на здароўе насельніцтва зямнога шара, з’явіліся чыстая вада і вакцыны. Аднак, да вакцынацыі ў насельніцтва заўсёды было неадназначнае стаўленне. Прышчапляцца ці не прышчапляцца — мабыць, адно з самых надзённых пытанняў любога жыхара планеты ва ўмовах каранавіруснай пандэміі.
З 9 снежня 2021 па 10 студзеня 2022 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Коронавирусная вакцинация: мифы и реальность».
На выставе будуць прадстаўлены апошнія публікацыі з перыядычных выданняў аб каранавіруснай інфекцыі, матэрыялы пра ўзнікненне эпідэмій у розныя гістарычныя перыяды, першыя прышчэпкі (варыяляцыі). У публікацыях можна знайсці адказы на многія пытанні, якія вас цікавяць.
Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Знание — сила», «Мир медицины», «Планета», «Здоровье», «Здоровый образ жизни», «Государственный контроль», «Союзное государство» і інш. Уключае 14 артыкулаў, з двума можна пазнаёміцца тут:
Макович О. Укол здравого смысла / Ольга Макович // Планета. 2021. № 1.
Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39