Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да юбілею Любові Арловай

Выстава да юбілею Любові Арловай

Выстава да юбілею Любові Арловай

З 6 лютага 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве будзе дэманстравацца выстава «Леди Совершенство», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Любові Арловай — савецкай актрысы тэатра і кіно, спявачкі, танцоркі.

На выставе будзе прадстаўлена каля 30 дакументаў: кніжныя, перыядычныя выданні, вінілавыя пласцінкі. Гэта матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё і творчасць Л. П. Арловай.

Актрыса атрымала велізарную папулярнасць, здымаючыся галоўным чынам у фільмах свайго мужа Р. У. Аляксандрава. Сярод іх: «Весёлыя ребята» (1934), «Цирк» (1936), «Волга-Волга» (1938). Шлюбная кінематаграфічная пара — вядомы савецкі рэжысёр і кіназорка першай велічыні — была вядома ва ўсім свеце, іх імёны стаялі заўсёды побач. Аб таленце, каханні двух выдатных мастакоў апавядаюць кнігі: Ю. Саакаў «Любовь Орлова и Григорий Александров» (Масква, 2005), Р. Аляксандраў «Моя жена Любовь Орлова. Переписка на лезвии ножа» (Масква, 2014).

З кніг Д. Шчаглова «Любовь и маска» (Масква, 1997), А. Раманава «Любовь Орлова в искусстве и в жизни» (Масква, 1987), Н. Голікавай «Любовь Орлова» (Масква, 2014) чытач пазнае шмат цікавых фактаў з асабістага жыцця зоркі савецкага кінематографа, пра яркі лёс самай любімай актрысы Сталіна.

Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лютага 2022 г.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу