Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да Года гістарычнай памяці

Выстава да Года гістарычнай памяці

Выстава да Года гістарычнай памяці

2022 год, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам перажыты вопыт і назапашаныя каштоўнасці, стаўленне да герояў, перамог і параз. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падрыхтавала выставу дакументаў «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае», прысвечаную трагічным старонкам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая будзе экспанавацца ў агульнай чытальнай зале на працягу 2022 года.

На экспазіцыі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, навуковая і навукова-папулярная літаратура, публікацыі з перыядычнага друку, якія праліваюць святло на падзеі, звязаныя з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Рэжым акупацыі (так званы «новы парадак»), устаноўлены гітлераўцамі ў Беларусі, працягваўся 3 гады: з чэрвеня 1941 па ліпень 1944. Матэрыялы выставы раскрываюць сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду ў Беларусі і вялізныя маштабы трагедыі. Кнігі з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных куточках нашай шматпакутнай зямлі: «Трасцянец», «Азарычы», «Масюкоўшчына». Ёсць інфармацыя і пра лагер «Калдычэва» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Страшным сімвалам нацысцкіх злачынстваў стала спаленая разам з жыхарамі ў 1943 г. вёска Хатынь. Яе лёс паўтарылі яшчэ 618 сельскіх населеных пунктаў. Сярод іх: Дальва, Ола, Дрэмлева. Матэрыялы, прысвечаныя трагедыі гэтых вёсак, прадстаўлены на экспазіцыі. Унікальны збор эксклюзіўных дакументаў, нарысаў, успамінаў сведкаў вайны ўключаны ў кнігу «Нашчадкі вогненных вёсак», аўтарам якой з'яўляецца Таццяна Падаляк. «Праўдзе вайны няма і не можа быць альтэрнатывы», — гэтыя словы вынесены ў якасці пралогу да гэтай кнігі.

Асаблівая тэма — халакост у Беларусі ў гады вайны. Экспазіцыя ўключае шэраг выданняў, прысвечаных знішчэнню яўрэяў у розных гарадах і раёнах Беларусі, у тым ліку на Брэстчыне. Дакументальныя матэрыялы Яўгена Разенблата, Васіля Сарычава, Маргарыты Акуліч прысвечаны гісторыі стварэння і ліквідацыі Брэсцкага гета. Тут жа прадстаўлена і кніга «Хлопчык з гета», аўтарам якой з'яўляецца Раман Левін, адзін з ацалелых вязняў Брэсцкага гета.

На экспазіцыі прадстаўлены не толькі тэкставыя крыніцы, але і шматлікія фотадакументы. Частка матэрыялаў прысвечана ўшанаванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Беларусі.



Агульная чытальная зала

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 74


Зварот да спісу