15 мая 2023 г.супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставілі выставу «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» камандаванню і асабістаму складу Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага — найстарэйшаму і найбуйнейшаму злучэнню ў сістэме органаў пагранічнай службы Беларусі.
Асаблівую цікавасць сярод прысутных выклікала кніга «Генацыд беларускага народа», выдадзеная Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2022 г. па выніках расследавання крымінальных спраў па новых, раней невядомых фактах злачынстваў, учыненых нацысцкімі захопнікамі і іх саўдзельнікамі на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Знаёмства з дакументальнымі і аналітычнымі крыніцамі, навуковай, навукова-папулярнай літаратурай, фотадакументамі і публікацыямі экспазіцыі — даніна памяці загінуўшых і спосаб захавання гістарычнай справядлівасці ў імя светлай будучыні.
#бібліятэка_9/05 #библиотека_9/05 #lib_9/05
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76