Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» у Брэсцкім гарвыканкаме

Выстава «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» у Брэсцкім гарвыканкаме

Выстава «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» у Брэсцкім гарвыканкаме

11 мая 2023 г. супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставілі выставу «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце. З матэрыяламі выставы азнаёміліся старшыня Брэсцкага гарвыканкама С. М. Лабадзінскі і намеснікі, супрацоўнікі ўсіх упраўленняў, службаў і аддзелаў.

 

Экспазіцыя ўключыла дакументальныя і аналітычныя крыніцы, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, фотадакументы, публікацыі з перыядычнага друку, якія раскрываюць сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду ў Беларусі і сведчаць велізарныя маштабы трагедыі.

 

Асаблівую цікавасць выклікаў зборнік дакументаў з серыі «Без тэрміну даўнасці» аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, выдадзены ў 2022 г. Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. У зборніку апублікавана 212 дакументаў, многія з якіх упершыню ўведзены ў навуковы абарот.

 

#бібліятэка_9/05 #библиотека_9/05 #lib_9/05

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу