Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Формула успеха Марка Захарова»

Выстава «Формула успеха Марка Захарова»

Выстава «Формула успеха Марка Захарова»

З 5 кастрычніка 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава «Формула успеха Марка Захарова», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння савецкага і расійскага рэжысёра тэатра і кіно.

З імем Марка Захарава звязана цэлая тэатральная эпоха. На працягу сарака шасці гадоў ён з’яўляўся мастацкім кіраўніком і рэжысёрам вядомага тэатра «Ленком» (з 2019 — «Московский государственный театр «Ленком» Марка Захарова»). Яго пастаноўкі на сцэне тэатра, сярод якіх «Автоград XXI» (1973), «В списках не значился» (1975), «Звезда и смерть Хоакина Мурьеты» (1976), «Юнона и Авось» (1981), «Три девушки в голубом» (1985) называлі ўпрыгожваннем рэпертуару «Ленкома» на доўгія гады. М. Захараў шмат і паспяхова працаваў у кіно і на тэлебачанні. Сярод яго кінафільмаў — любімыя кінагледачамі «Двенадцать стульев» (1976), «Обыкновенное чудо» (1978), «Тот самый Мюнхгаузен» (1979), «Формула любви» (1984). Выступаў Захараў і як сцэнарыст, аўтар і суаўтар сцэнарыяў такіх фільмаў, як «Белое солнце пустыни» (1968), «Земля Санникова» (1972), «Звезда пленительного счастья» (1975) і іншыя.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 дакументаў. Сярод іх кнігі, аўтарам якіх з’яўляецца М. А. Захараў: «Контакты на главных уровнях» (Масква, 1988), «Ленком — мой дом. Лицидейство без фарисейства. Моё режиссёрское резюме» (Масква, 2016). У іх рэжысёр расказаў пра свой творчы шлях, сваі работы ў тэатры і кіно, артыстаў, з якімі ён працаваў. Кніга пра тэатр М. Райкінай «Москва закулисная: записки театрального репортера» (Масква, 2000) прыадкрывае чытачу таемны свет закулісся, прадстаўляе інтэрв’ю з М. А. Захаравым. Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да сярэдзіны лістапада.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 78 48


Зварот да спісу