![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 5 снежня 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Дисней: корпорация счастья», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Уолта Дыснея — амерыканскага прадпрымальніка, мастака-мультыплікатара, кінарэжысёра, акцёра, сцэнарыста і прадзюсара, заснавальніка кампаніі «Walt Disney Productions», якая стала мультымедыйнай імперыяй «The Walt Disney Company».
Уолт Дысней з’яўляецца стваральнікам першых у гісторыі гукавога, музычнага і поўнаметражнага мультфільмаў. Як рэжысёр ён зняў 111 фільмаў і быў прадзюсарам яшчэ 576 кінафільмаў. Выдатныя заслугі Дыснея ў галіне кінамастацтва адзначаны 26 статуэткамі «Оскар» (абсалютны рэкорд), іншымі шматлікімі ўзнагародамі. У 1968 г. Уолт Дысней быў пасмяротна ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.
Пабудаваць уласнае казачнае каралеўства было даўняй марай заснавальніка анімацыйнай студыі. 17 ліпеня 1955 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё «Дыснейлэнда».
На экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 дакументаў: кнігі (мастацка-ілюстраваныя альбомы, энцыклапедыі), перыядычныя выданні, кампакт-дыскі. Кніга С. Эйзенштэйна «Дисней» прысвечана знакамітаму амерыканскаму мультыплікатару, з якім аўтар быў знаёмы асабіста. Гэта кніга — спроба зразумець феномен Дыснея і разгадаць таямніцу яго мастацтва. Шматтомная «История киноискусства» польскага гісторыка кіно, прафесара Е. Цёпліца — гэта кіназнаўчыя даследаванні, у якіх аўтар прасочвае, аналізуе гістарычныя працэсы развіцця кінамастацтва, мастацкія напрамкі і творчасць выдатных майстроў кіно, асобны раздзел прысвечаны У. Дыснею.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да студзеня 2022 г.
Аддзел літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78