Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Дарившая людям свет (920 лет со дня рождения Евфросинии Полоцкой)»

Выстава «Дарившая людям свет (920 лет со дня рождения Евфросинии Полоцкой)»

Выстава «Дарившая людям свет (920 лет со дня рождения Евфросинии Полоцкой)»

У сакавіку 2021 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе прадстаўлена новая экспазіцыя «Дарившая людям свет (920 лет со дня рождения Евфросинии Полоцкой)», прысвечаная ўсходнеславянскай асветніцы, першай жанчыне ў Беларусі, якая прызнана святой (1643).


Адзіным сведчаннем, якое апавядае пра жыццёвы шлях і клопаты прападобнай Еўфрасінні Полацкай з’яўляецца «жыційная» аповесць пра яе. Аўтар гэтай працы нам не вядомы. Даследаванне тэксту паказвае, што ён не ставіў перад сабой мэты дэталёвага жыццяпісу вялікай палачанкі, а пісаў гісторыю яе духоўных подзвігаў. Таму канкрэтных звестак, дат і імёнаў стваральнік аповесці паведамляе зусім мала. Сучасным даследчыкам прыходзіцца аднаўляць біяграфію ігуменні Полацкай на аснове тэксту старажытнага яе жыццяпісу, які дайшоў да нас.


Першы раздзел выставы «Судьба, посвящённая Богу» пазнаёміць чытачоў не толькі з матэрыяламі аб жыцці падзвіжніцы і асветніцы, але і з гісторыяй Полацка XI ст., праваслаўя таго перыяду на полацкіх землях. У маляўнічых выданнях наведвальнікі змогуць убачыць літаграфіі, малюнкі, карціны, іконы, фрэскі з выявай святой Еўфрасінні. Цэнтральнае месца экспазіцыі, безумоўна, будзе займаць факсімільнае ўзнаўленне тэксту «Жыція», зробленае са спіса сярэдзіны XVI ст., які захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы.


У другім раздзеле «Не оставлю вас!» будуць прадстаўлены выданні, якія раскрываюць духоўныя подзвігі Еўфрасінні: яе служэнне Богу, міласэрнасць, працу на карысць роднай зямлі. Перапісванне кніг, будаўніцтва мужчынскага і жаночага манастыроў, Спаса-Праабражэнскага храма, здабыццё святынь (эфескі абраз Божай Маці, Крыж, названы імем святой), няспынныя малітвы — так праводзіла свае дні нястомная ігумення. Паводле «Жыція», калі прападобная Еўфрасіння развітвалася з жыхарамі Полацка і Полацкага княства, усімі тымі, хто прыйшоў праводзіць яе ў паломніцтва па святых месцах, яна казала: «Я не пакіну вас!». І палачане верылі, што іх заступніца і апякунка рана ці позна вернецца ў свой родны край. Так і здарылася. Яшчэ падчас Вялікай Айчыннай вайны ацалелым жыхарам горада ўдалося атрымаць дазвол нямецкіх акупацыйных уладаў на вяртанне захаванай грабніцы з астанкамі Прападобнай у Полацк. З тых часоў і па сённяшні дзень мошчы святой Еўфрасінні спачываюць у родным Спаскім храме.



Казакова Віялена Віяленаўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу