Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава бібліятэкі ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П.М. Машэрава

Выстава бібліятэкі ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П.М. Машэрава

Выстава бібліятэкі ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П.М. Машэрава

З 25 па 29 сакавіка 2024 г. ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П.М. Машэрава прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па навучальных дысцыплінах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». 29 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця алімпіяды. У гэтым мерапрыемстве прыняла ўдзел і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. Прысутным была прадстаўлена выстава «Мілагучнае, звонкае, роднае слова!». Дзякуючы выставе, можна было азнаёміцца з выданнямі з фонду аддзела рэдкай кнігі («Жыціе прападобнай Ефрасінні Полацкай», «Тураўскае Евангелле», «Псалтыр» Ф. Скарыны, «Баркалабаўскі летапіс», «Помнікі літаратуры Беларусі Х–ХVІІІ стагоддзяў» і інш.

 

Асаблівую цікавасць у навучэнцаў і настаўнікаў выклікалі выданні ў дапамогу навучальнаму працэсу — тэсты, дапаможнікі для падрыхтоўкі да іспытаў і алімпіядаў, слоўнікі: «Алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: комплексная работа», «Беларуская лексіка і граматыка: моўная стыхія і моўная норма» (І. І. Караткевіч, С. А. Важнік, В. І. Уласевіч, В. І. Караткевіч), «Дзённік алімпіёніка (беларуская мова і літаратура)» (У. І. Куліковіч), «Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы» (В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгалевіч) і інш.

 

2024 год багаты на юбілейныя даты вядомых беларускіх пісьменнікаў: 155 год — Явігіну Ш., 125 год — М. Лынькову, 120 год — А. Якімовічу, М. Хведаровічу, 110 год — А. Куляшову і В. Таўлаю. У гэтым годзе адзначаецца 100 год з дня нараджэння В. Быкава і А. Савіцкага. 60 гадоў адзначаюць А. Карлюкевіч і А. Федарэнка. На экспазіцыі былі прадстаўлены выданні гэтых і іншых аўтараў-юбіляраў з калекцыі беларускай мастацкай літаратуры. Асаблівую каштоўнасць уяўлялі прыжыццёвыя выданні А. Куляшова, М. Лужаніна, М. Лынькова.

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 49 39



Зварот да спісу