Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Арам Хачатурян »

Выстава «Арам Хачатурян »

Выстава «Арам Хачатурян »

З 1 чэрвеня 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Арам Хачатурян», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння кампазітара, дырыжора, педагога, музычна-грамадскага дзеяча. Арам Ільіч Хачатуран аўтар трох балетаў, трох сімфоній, шасці канцэртаў, твораў вакальнай, харавой, інструментальнай і праграмнай музыкі, музыкі да кінафільмаў і тэатральных пастаноў, а таксама музыкі Дзяржаўнага гімна Армянскай ССР (1944).

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, ноты, паштоўкі, часопісы, кампакт-дыскі, грампласцінкі, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю кампазітара. Манаграфія В. А. Юзэфовіча «Арам Хачатурян» (Масква, 1990), асвятляе асноўныя этапы жыцця і творчасці кампазітара. Аўтар аналізуе найбольш вядомыя сачыненні і вядучыя прынцыпы кампазітара. У кнізе выкарыстаны шматлікія лісты, інтэрв'ю і выступленні А. І. Хачатурана. Кніга Г. А. Пожыдаева «„Спартак“ — балет А. Хачатуряна» (Масква, 1978) распавядае пра гісторыю стварэння балета, яго змест, пастаноўках і адначасова знаёміць з творамі літаратуры і мастацтва, прысвечанымі Спартаку — герою антычнасці. Нотна-бібліяграфічны справачнік Д. М. Персона «А. Хачатурян» (Масква, 1979) знаёміць з творчай, выканальніцкай, грамадскай, педагагічнай і публіцыстычнай дзейнасцю кампазітара. Даведнік уключае звесткі за перыяд з 1925 па 1975 гг. і складаецца з 14 раздзелаў і дадатку.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца чэрвеня.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу