Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Вада — крыніца жыцця»: другая сустрэча Месячніка папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны ўніверсітэт»

«Вада — крыніца жыцця»: другая сустрэча Месячніка папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны ўніверсітэт»

«Вада — крыніца жыцця»: другая сустрэча Месячніка папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны ўніверсітэт»

З 10 па 27 красавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праводзіцца Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчанавуковых ведаў «Зялёны універсітэт».


11 красавіка 2023 г.адбылося другое мерапрыемства «Вада — крыніца жыцця». Спікеры сустрэчы — начальнік цэха водазабеспячэння ГП «Брэствадаканал» В. А. Лагвіновіч і спецыяліст аддзела гігіены Брэсцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М. М. Саліта.


Госці расказалі пра гісторыю вады, яе хіміка-біялагічныя характарыстыкі, механізм падачы вады для спажыўцоў горада Брэста; пра санітарна-эпідэміялагічны маніторынг якасці вады на прадпрыемствах і ў вадаёмах. Адказалі на пытанні слухачоў.


Удзельнікамі мерапрыемства сталі выкладчыкі і студэнты факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ і факультэта прыродазнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна.


Бібліятэка прадставіла выставу літаратуры «Мір. Прырода. Чалавек».


Акрамя гэтага, з 10 па 27 красавіка ў абласной бібліятэцы прадстаўлена выстава малюнкаў, зробленых рукамі дзяцей розных узростаў — дашкольнікаў, навучэнцаў агульнаадукацыйных школ і школ дадатковай адукацыі Брэсцкай вобласці, удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка па прыродазнаўчай тэматыцы.

Брэсцкая абласная бібліятэка ім. Горкага праводзіць афіцыйнае галасаванне за прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (прыз глядацкіх сімпатый).



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу