![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 верасня 2022 г.супрацоўнікі юнацкага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага сумесна з калегамі Пензенскай абласной бібліятэкі для дзяцей і юнацтва правялі віртуальны дыялог «Живые нити родства: от Пензы до Бреста». Ён быў прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння абаронцы Брэсцкай крэпасці, Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава, ураджэнца Пензенскай вобласці. У дыялогу ўдзельнічалі вучні 6-х класаў сярэдніх школ № 7 г. Брэста і № 32 г. Пензы.
У ходзе сустрэчы прагучалі займальныя апавяданні аб гарадах Брэсце і Пензе, іх мінулым і сучаснасці, гістарычных і культурных славутасцях. У школьнікаў і ў бібліятэкараў паўстала шмат пытанняў адзін да аднаго. Высветлілася, што ў Дар'і Букавай з Брэста прадзядуля — заслужаны чыгуначнік Беларусі, родам з Пензенскага краю, а ў намесніка дырэктара Пензенскай абласной бібліятэкі для дзяцей і юнацтва Марыны Генадзьеўны Русаковай сястра выкладае біялогію ў адной са школ нашага горада. Такія рэальныя ніткі сваяцтва, якія працягнуліся паміж удзельнікамі сустрэчы, дапамаглі нефармальна і цёпла правесці частку мерапрыемства, прысвечаную агульным старонках нашай гісторыі, звязанай з трагічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.
Кіраўнік Музея баявой славы імя А. М. Кіжаватава ў сяле Кіжеватава Пётр Генадзевіч Самушкін прадставіў экспазіцыю свайго музея, сярод рарытэтаў якога — аплаўленыя камяні, каска, прывезеныя з Брэсцкай крэпасці. Бібліятэкар юнацкага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Ілля Шарсцюк распавёў пензенскім школьнікам аб увекавечанні памяці А. М. Кіжаватава ў Брэсце.
Відэамост адбыўся ў рамках пагадненняў аб культурным супрацоўніцтве паміж Брэсцкай і Пензенскай абласцямі, якое будзе і ў далейшым адлюстроўвацца ў дзейнасці абласных бібліятэк нашых гарадоў.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76