Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя»:

«Японія» ў аддзеле перыядычных выданняў


З 1 па 31 мая 2022 г. у рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Японія».


Непаўторная Японія — астраўная дзяржава з тысячагадовай гісторыяй і самабытнай культурай. Эканоміка Японіі — адна з самых развітых у свеце, а высокая працоўная культура адаптаваная да сучасных рэалій. Дзяржава лідзіруе па ўзроўні адукацыі, сацыяльным забеспячэнні.


Экспазіцыя пазнаёміць з публікацыямі аб гісторыі і сучасным развіцці Японіі: палітычным ладзе, прававой сістэме, сацыяльнай палітыцы, эканоміцы, культуры, сістэме адукацыі і асаблівасцях турызму. З матэрыялаў выставы можна даведацца пра тое, як у краіне наладжана грамадзянская супольнасць, чаму японцы не любяць адзначаць дзень нараджэння, якая дата азначае пачатак новага цыкла жыцця, а яшчэ пазнаёміцца з новай унікальнай прафесіяй.


На выстаўцы будуць прадстаўлены 25 публікацый з часопісаў «Планета», «Вакол свету», «Народная адукацыя», «Веды — сіла», «Навука і інавацыі», «Беларуская думка», «Дружба народаў», «GEO», «Эканоміка Беларусі» і інш.


Публікацыі для чытання будуць даступныя непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ў кантэнце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя».


Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.


Любую публікацыю са спісу мы можам выслаць на электронны адрас чытача, аплата робіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам».


Запрашаем стаць удзельнікамі праекту «У Брэсце — чытаць.

Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі розных краін праз кнігі і публікацыі!



Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39


Зварот да спісу