Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Творчая сустрэча з Сяргеем Трахіменкам

Творчая сустрэча з Сяргеем Трахіменкам

Творчая сустрэча з Сяргеем Трахіменкам

3 красавіка 2024 г. у бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, доктарам юрыдычных навук, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Сяргеем Аляксандравічам Трахімёнкам.

 

Сфера навуковых інтарэсаў нашага госця — метадалогія забеспячэння бяспекі сацыяльных сістэм, а сфера літаратурных інтарэсаў — вострасюжэтная проза. Сяргей Трахімёнак — уладальнік «Залатога купідона» — Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь за раман «Синдром выгорания»; Усерасійскай прэміі Д. Н. Мамінага-Сібірака; Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Золотой витязь» за раман «Нобелиат»; дыпламант розных фестываляў за сцэнарыі да фільмаў; уладальнік медаля Ф. Скарыны.

 

Падчас сустрэчы аўтар расказаў пра стварэнне сваіх кніг, пра выбар сюжэтаў і галоўных герояў, пра працу над сцэнарыямі да фільмаў. Супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі кніжную выставу «Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак: пісьменнік, журналіст, выкладчык», на якой былі прадстаўлены як мастацкія творы аўтара, так і вучэбная і навукова-папулярная літаратура.

 

Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасферы, пісьменніку было зададзена шмат пытанняў. Аўтару лепшага пытання быў уручаны падарунак — кніга з аўтографам аўтара.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу