Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Творчая сустрэча з Іванам Міхайлавічам Мельнічуком

Творчая сустрэча з Іванам Міхайлавічам Мельнічуком

Творчая сустрэча з Іванам Міхайлавічам Мельнічуком

29 верасня 2022 г. у дзіцячым аддзеле адбылася сустрэча з пісьменнікам Іванам Міхайлавічам Мельнічуком, прысвечаная выхаду ў свет яго новай кнігі «Для пацехі няма памехі». Зборнік разлічаны на шырокае кола чытачоў. Асобны раздзел прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, дзе аўтар у паэтычнай форме піша аб сваім ваенным дзяцінстве.


На сустрэчу прыйшлі навучэнцы 4 «Б» класа «Сярэдняй школы-дзіцячага сада № 5 г. Брэста» (класны кіраўнік — Н. П. Крэчкава). Дзеці чыталі вершы, рабілі ілюстрацыі да любімых твораў.


На сустрэчы прысутнічалі сваякі і сябры пісьменніка: дачка Таццяна Іванаўна, жонка Лідзія Васільеўна і праўнук Глеб. Ён чытаў прадзедушкіны вершы, выконваў песню «Радзіма, родная!». Таксама падтрымаць пісьменніка прыйшлі ілюстратар Л. Ф. Валасюк, рэдактар кнігі «Для пацехі няма памехі» Л. І. Касачук, сябар пісьменніка І. М. Дрыхайлоўскі.


Жадаем Івану Міхайлавічу творчых поспехаў, моцнага здароўя і заўсёды чакаем Вас у Бібліятэцы.


Зварот да спісу