Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Территория его любви»

«Территория его любви»

«Территория его любви»

Герой чарговай юбілейнай выставы ў аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Мікіта Міхалкоў — адзін з самых вядомых кінарэжысёраў і акцёраў Расіі — у канцы кастрычніка адсвяткуе 75-гадовы юбілей. Як кожны выбітны чалавек ён аброс міфамі, легендамі, чуткамі, здагадкамі. Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, дазволяць даведацца як ствараліся знакамітыя фільмы «Свой среди чужих, чужой среди своих», «Раба любви», «Неоконченная пьеса для механического пианино», «Несколько дней из жизни И. И. Обломова», «Родня», «Очи чёрные», «Урга — территория любви», «Утомлённые солнцем», «Сибирский цирюльник», «Солнечный удар» і інш. У экспазіцыі больш за 30 кніг і перыядычных выданняў, у якіх Міхалкоў прадстаўлены і як непараўнальны акцёр, які запомніўся гледачам з першай жа карціны «Я шагаю по Москве», і як таленавіты рэжысёр. Запісныя кніжкі, дзённікі М. С. Міхалкова, успаміны яго сяброў і ворагаў, іншыя дакументы эпохі дазволяць вам скласці ўласнае меркаванне аб гэтай яркай асобе... Словам, чытач сумаваць не будзе.


Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, якая будзе працаваць з 18 кастрычніка да канца лістапада 2020 г.



Філіпава Таццяна Сяргееўна,

заг. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78



Зварот да спісу