Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Старадаўнія рукапсныя кнігі»: музейна-бібліятэчныя заняткі працягваюцца

«Старадаўнія рукапсныя кнігі»: музейна-бібліятэчныя заняткі працягваюцца

«Старадаўнія рукапсныя кнігі»: музейна-бібліятэчныя заняткі працягваюцца

У рамках правядзення Тыдня гісторыі ў СШ №19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага 8 і 10 красавіка 2024 г. навучэнцы 5-х і 6-х класаў наведалі музейна-бібліятэчныя заняткі «Старадаўнія рукапісныя кнігі» аддзела рэдкай Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

 

Дзеці даведаліся, як развівалася пісьменнасць у розных народаў; якія матэрыялы для пісьма выкарыстоўваліся выкарыстоўваліся у розныя часы; калі, дзе і кім былі вынайдзены папірус, пергамент і папера; хто і дзе займаўся перапіскай кніг; як упрыгожваліся рукапісныя кнігі і іх пераплёты.

 

Атрыманыя веды школьнікі замацавалі ў інтэрактыўнай віктарыне, а таксама зрабілі папірусныя скруткі і напісалі свае імёны старажытнаегіпецкімі іерогліфамі.

 

У канцы мерапрыемства навучэнцы СШ № 19 пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі Тураўскага (XI ст.), Полацкага (к. XII — пач. XIII ст.), Лаўрышаўскага (XIV ст.) Евангелляў і Радзівілаўскага летапісу (XV ст.).

 

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30



Зварот да спісу