Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Сказочный праздник»

«Сказочный праздник»

«Сказочный праздник»

З 8 снежня 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстаўка «Сказочный праздник», прысвечаная аднаму з самых доўгачаканых свят, якое любяць і дарослыя, і дзеці. Новы год — гэта ўрачыстасць з пахам яловых галінак і мандарынаў, зіхаценнем рознакаляровых цацак і мішуры, абавязковым феерверкам, а таксама прыбраным Дзедам Марозам і прыгажуняй Снягуркай.

Ёсць у гэтага свята і свае традыцыі — упрыгожваць дом, прыбіраць ёлку, адпраўляць паштоўкі блізкім і сябрам, дарыць падарункі. А таксама глядзець фільмы, якія ўжо сталі абавязковым атрыбутам пераднавагодніх вечароў. Прапануем пазнаёміцца ​​з матэрыяламі нашай экспазіцыі, якія змяшчаюць шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб тым, як падрыхтавацца да сустрэчы навагодніх свят.

Напрыклад, зрабіць сваімі рукамі ёлачныя цацкі, навагоднія вырабы з цеста, гліны, фетру, вышыць карціну да свята. У прадстаўленай літаратуры вы знойдзеце арыгінальныя сцэнарыі для тэматычных мерапрыемстваў. Няхай Новы год стане для вас асаблівым!

Запрашаем наведаць нашу выставу, якая будзе адчынена для прагляду да 15 студзеня.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 78 48


Зварот да спісу