Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Штрыхі да творчага партрэта»

«Штрыхі да творчага партрэта»

«Штрыхі да творчага партрэта»

У 2023 годзе аддзел перыядычных выданняў рыхтуе новы цыкл выстаў «Штрыхі да творчага партрэта», прымеркаваны да юбілейных дат вядомых беларускіх пісьменнікаў. На экспазіцыях будуць прадстаўлены газетныя і часопісныя публікацыі аб вядомых беларускіх пісьменніках-юбілярах. Асаблівасць гэтых выстаў у тым, што ў нашых карыстальнікаў з'явіцца магчымасць у выдаленым рэжыме (на сайце бібліятэкі) чытаць асобныя артыкулы з прадстаўленых на экспазіцыях.


Адкрывае новы цыкл выстава пра В. Дуніна-Марцінкевіча — пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры новага часу, дзейнасць якога з'яўляецца новым этапам у гісторыі нацыянальнай культуры.


З 2 па 28 лютага 2023 года запрашем азнаёміцца з выставай перыёдыкі «… І стала менш у класіка загадак: да 215-годдзя з дня нараджэння В. І. Дуніна-Марцінкевіча».


Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча — значны крок наперад у працэсе станаўлення рэалістычнай літаратуры, асабліва драматургіі XIX стагоддзя. Пісьменнік стаў заснавальнікам нацыянальнага тэатра, які вызначаўся не толькі арыгінальнай драматургіяй, сцэнічным майстэрствам, але і мастацкім афармленнем спектакляў. Як драматург, паэт, тэатральны дзеяч, асветнік, В. Дунін-Марцінкевіч паўплываў на развіццё беларускага пісьменства.

Яму належыць прыярытэт у распрацоўцы жанру фарса-вадэвіля ў беларускай літаратуры.


Матэрыялы выставы пазнаёмяць з публікацыямі аб вытоках творчасці першага прафесійнага літаратара, самабытнасцю яго таленту, прыгажосцю паэтычнага слова пісьменніка. Цікава будзе даведацца пра жыццё і даўнія таямніцы В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама чаму аўтарства «Пінскай шляхты» пісьменніка ставіцца пад сумненне некаторымі навукоўцамі-літаратуразнаўцамі.


         Экспазіцыя прадстаўлена матэрыяламі з перыядычных выданняў: «Літаратура і мастацтва», «Роднае слова», «Полымя», «Маладосць», «Беларуская мова і літаратура» і інш.


1.    Дзенісенка А. Прыжыццёвыя выданні Віцента Дуніна-Марцінкевіча ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі/ Алена Дзенісенка // Маладосць. — 2013. — № 4. — С. 99—104.


2.    Дранько-Майсюк В. Уцякач ад пратакольнай праўды / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. — 2018. — № 6 (9 лютага). — С. 5.


3.    Дубянецкі Э. …І стала менш у класіка загадак / Эдуард Дубянецкі // Літаратура і мастацтва. — 2019. — № 20 (24 мая). — С. 10.


4.    Цвірка К. З аўтарам «Пінскай шляхты» / Кастусь Цвірка // Полымя. — 2004. — № 7. — С. 178—184.


Запрашаем усіх узгадаць гісторыю беларускай літаратуры, аспекты жыцця і творчасці яе класіка.



Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39



Зварот да спісу