Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Школа інфармацыйнай культуры

Школа інфармацыйнай культуры

Школа інфармацыйнай культуры

Школа інфармацыйнай культуры (ШІК) — новы праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, які рэалізуецца сумесна аддзеламі бягучых перыядычных выданняў і інфармацыйна-бібліяграфічнай работы з 2022 г. Праект арыентаваны на навучэнцаў устаноў адукацыі горада (школы, каледжы, ліцэі) і студэнтаў першых курсаў ВНУ і ставіць галоўнай задачай авалоданне навыкамі пошуку, адбору, аналізу і выкарыстання інфармацыі для задавальнення сваіх інфармацыйных патрэб (навучальных, забаўляльных і інш.).


Школа інфармацыйнай культуры — гэта пазнавальна-навучальныя заняткі па:

·       арыентацыі ў інфармацыйнай прасторы;

·       пошуку, прынцыпам адбору і аналізу інфармацыі;

·       навучанню рабоце з даведачным апаратам (электронны, алфавітны, сістэматычны каталогі) і даведачным фондам бібліятэкі (даведнікі, энцыклапедыі, слоўнікі, паказальнікі), перыядычнымі выданнямі;

·       фарміраванню навыкаў афармлення вучэбных і навуковых прац, складанню бібліяграфічных спісаў.


У аснове заняткаў ляжаць цікавыя тэмы гісторыі і мовазнаўства.


Паважаныя чытачы, прымаюцца калектыўныя заяўкі на правядзенне заняткаў у Школе інфармацыйнай культуры. Даты, час правядзення і адбор матэрыялаў могуць узгадняцца персанальна з улікам запытаў групы.



Аддзел перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 39

Зварот да спісу