Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Брэсцкая Біблія на Радыё Брэст

Брэсцкая Біблія на Радыё Брэст

Брэсцкая Біблія на Радыё Брэст

У год 1000-годдзя Брэста Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага сумесна з ТРК «Брэст» падрыхтавала серыю радыёперадач аб адным з сімвалаў нашага горада — Брэсцкай Бібліі — унікальным помніку сусветнай матэрыяльнай і духоўнай культуры. Кніга была выдадзена 4 верасня 1563 года ў першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарні ў г. Брэсце «за кошт Нясвіжскага князя, віленскага ваяводы, маршалка і канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла». Біблія вядома як «Брэсцкая» або «Радзівілаўская» і лічыцца адной з самых вялікіх і багата аформленых друкаваных кніг XVI стагоддзя. Сапраўдным гонарам Бібліятэкі з’яўляецца фрагмент арыгінала Берасцейскай Бібліі, які захоўваецца у сектары рэдкай кнігі.


Пра гэты ўнікальны помнік культуры XVI стагоддзя слухайце цыкл перадач на Радыё Брэст у 15 г. 15 хв. з 13 па 27 мая ўключна (акрамя аўторкаў і чацвяргоў).


Пінкевіч Алена Аляксееўна,

заг. сектара рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу