Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Самаразвіццё як лайфстайл: погляд бібліятэкара»

«Самаразвіццё як лайфстайл: погляд бібліятэкара»

«Самаразвіццё як лайфстайл: погляд бібліятэкара»

11 мая ў актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшла сустрэча з вучнямі Брэсцкага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту.


Калі здаецца, што ўсё ідзе не так, як патрэбна, першае, што прыходзіць у галаву, — запісацца на прыём да псіхолага або падзяліцца сваімі страхамі з сябрамі. Часам праблемы ляжаць на паверхні, і вырашыць іх можна самастойна, прачытаўшы спецыялізаваную літаратуру.


Такая літаратура была прадстаўлена на прэзентацыі кніг па псіхалогіі «Самаразвіццё як лайфстайл». У выступленні былі закрануты такія праблемы, як пошук сябе, адносіны дзяцей і бацькоў, мужчын і жанчын, творчасць, бізнес і фінансы.


Студэнты ліцэя пазнаёміліся з кнігамі «Подсознание может всё» Дж. Кехо, «Богатый папа, бедный папа» Р. Кіясакі, «Герои книг на приеме у психотерапевта: прогулки с врачом по страницам литературных произведений. От Ромео и Джульетты до Гарри Поттера» А. Ботлінгер і К. Хохбрун. А яшчэ на сустрэчы абмеркавалі тэорыю трансакцыйнага аналізу Э. Берна.


Атрымаць доступ да прадстаўленай літаратуры можна ў аддзеле абанемента ці праз электронную бібліятэку «ЛітРэс».



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу