Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«З новай кнігай у новы год»: сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст»

«З новай кнігай у новы год»: сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст»

«З новай кнігай у новы год»: сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст»

28 студзеня 2024 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў чытацкім клубе «КанТэкст» прайшла сустрэча «З новай кнігай у новы год», прысвечаная кніжным навінкам.


Удзельнікі клуба па відэасувязі сустрэліся з Людмілай Личи — папулярным кніжным блогерам. Колькасць падпісчыкаў яе канала на YouTube набліжаецца да ста тысяч. За 2023 год Людміла прачытала сто дваццаць чатыры кнігі. Гісторыя жыцця Харпер Лі, аўтара «Убить пересмешника», натхніла Людмілу кардынальна памяняць сваё жыццё. Лі, якая атрымала ад сяброў падарунак у выглядзе аплачанага гадавога адпачынку, напісала свой знакаміты раман. Людміла дзесяць гадоў таму пакінула асноўную працу, якая адымала шмат сіл і часу (яна была кіраўніком аддзела маркетынгу), і занялася блогерскай дзейнасцю. Яе агляды на кнігі карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Многія чытачы бібліятэкі бяруць кнігі па рэкамендацыях Людмілы. Удзельнікаў клуба зацікавіла, ці дапамагаюць кнігі ў жыцці, як адбываецца адбор кніг для чытання. Яны папрасілі парэкамендаваць кнігі для абавязковага чытання.


У клубе гаварылі і пра прачытаныя навінкі. Удзельнікі высока ацанілі гістарычныя раманы «Подлинная история Анны Карениной» Паўла Басінскага і «Комната из листьев» Кейт Грэнвіл. Кніга Басінскага — «даведнік» паводле рамана Льва Талстога. Факты, сабраныя разам, здзіўляюць, бянтэжаць і даюць тлумачэнне шматлікім дзівацтвам трагічнай гісторыі кахання. Чытачы раяць перачытаць «Анну Каренину», а затым чытаць раман Басінскага. Раман «Комната из листьев» з серыі «Голоса времени» пагрузіў чытачку ў гісторыю Аўстраліі, Англіі, неверагодна прыгожую прыроду і лірыку пачуццяў, няпростыя сямейныя ўзаемаадносіны і перыпетыі.


Удзельніца клуба парэкамендавала твор «Птица в клетке» Робін Роу не толькі дзецям і падлеткам, але і дарослым. Пад птушкамі аўтар мае на ўвазе дзіцячыя страхі. Да глыбіні душы кранула кніга «Привет, давай поговорим» Шэрон Дрэйпер, напісаная ад асобы дзяўчынкі з цяжкай формай цэрэбральнага паралічу. Кніга прымушае задумацца і паглядзець на дзяцей з асаблівасцямі па-іншаму.


Зайшла гаворка і пра мастацтва. Кніга «Письма к брату Тео» Вінцэнта ван Гога — дзіўны дакумент свайго часу, які раскрывае асобу мастака лепш і глыбей, чым усе навуковыя даследаванні пра яго. Лісты кажуць пра Вінцента нават больш, чым яго цудоўныя карціны.


З сучасных аўтараў вылучылі «Картинные девушки. Музы и художники: от Рафаэля до Пикассо» Ганны Мацвеевай і «Квартира» Дашы Почекуевой. Раман «Квартира» — глыбокае псіхалагічны твор. Складаны і неадназначны раман пра чалавечыя ўзаемаадносінах і дзіцячых траўмах.


Таксама абмяркоўвалі раманы «Сожги все мои письма» Алекса Шульмана, «Симон» Нарынэ Абгаран, «Полёт саранчи» Сашы Кругасветава, «Девушка с голубой звездой» Пэм Джэноф, «Фигуры света» Сары Мос, «Айн Рэнд» Людмілы Нікіфаравай і Міхаіла Кізілава.


Далучайцеся да аматараў чытання і адкрывайце дзіўны літаратурны свет!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу