Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



«Рускія пісменнікі і Беларусь»

«Рускія пісменнікі і Беларусь»

«Рускія пісменнікі і Беларусь»

23 мая 2019 г. у агульнай чытальнай зале адбылася прэзентацыя выставы «Русские писатели и Беларусь», прымеркаванай да 1000-ддзя Брэста, а таксама да Дня славянскага пісьменства і культуры, які штогод святкуецца 24 мая ва ўсіх славянскіх краінах.


На выставе экспануюцца літаратурна-крытычныя матэрыялы, якія раскрываюць руска-беларускія літаратурныя сувязі XIX–XX стст., з фондаў агульнай чытальнай залы, аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі і аддзела захоўвання асноўнага фонду. Прадстаўлены як агульныя краязнаўчыя працы вядомых беларускіх літаратуразнаўцаў, так і дакументы, прысвечаныя некаторым рускім пісьменнікам: А. С. Грыбаедаву, А. С. Пушкіну, Ф. М. Дастаеўскаму, А. А. Блоку і інш. Вялікі інтарэс уяўляюць працы беларускіх вучоных савецкага перыяду: Ісідара Баса, Міхася Ларчанкі, Сямёна Букчына і сучасных беларускіх літаратуразнаўцаў: Аляксандра Мікалаевіча Карлюкевіча, Валянціны Локун і інш.


На прэзентацыі прысутнічалі выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Лянцэвіч Т. М., Пісарук Г. В. і студэнты філалагічнага факультэта. Удзельнікі мерапрыемства праслухалі кароткую інфармацыю аб прадстаўленых на выставе дакументах, задавалі пытанні, самастойна знаёміліся з выставай.

 

Казакова Віялена Віяленаўна,

бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: 8-0162-57-48-74.



Зварот да спісу