Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Родной край в редких книгах XIX — нач. XX в.»: заняткі ў аддзеле рэдкай кнігі

«Родной край в редких книгах XIX — нач. XX в.»: заняткі ў аддзеле рэдкай кнігі

 «Родной край в редких книгах XIX — нач. XX в.»: заняткі ў аддзеле рэдкай кнігі

Кожны чалавек з цягам часу задаецца пытаннямі: «Хто я? Адкуль? Кім былі мае продкі? Як яны жылі? На якой мове размаўлялі? У што верылі? Якія ў іх былі звычаі і абрады?». Гэтыя веды даюць сілу, з'яўляюцца каранямі, якія моцна трымаюць чалавека на зямлі. Ні адзін народ, ні адна краіна не могуць існаваць без жывой сувязі пакаленняў.

 

Да 85-годдзя Брэсцкай вобласці аддзел рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтаваў музейна-бібліятэчны занятак «Кто мы? Откуда мы? Родной край в редких книгах XIX — нач. XX в.» з мэтай пазнаёміць наведвальнікаў з рэдкімі кнігамі аддзела па гісторыі і этнаграфіі Палесся — мясцовасці, у якой мы жывем.

 

Асаблівасцю Палесся было тое, што гэтая тэрыторыя яшчэ і напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя была пакрыта лясамі і непраходнымі балотамі, што рабіла сувязі нават паміж найбліжэйшымі населенымі пунктамі цяжкадаступнымі. Гэта дало магчымасць жыхарам Палесся захаваць сваю самабытнасць, якая ідзе з глыбіні вякоў. Імклівы час змяніў аблічча беларускіх гарадоў і вёсак, уклад жыцця іх насельнікаў. І сёння даведацца аб тым, як жылі нашы продкі сто і больш гадоў таму, мы можам толькі дзякуючы работам этнографаў і краязнаўцаў таго часу.

 

28 сакавіка музейна-бібліятэчны занятак «Кто мы? Откуда мы? Родной край в редких книгах XIX — нач. XX в.» наведалі студэнты першага курса філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Яны здзейснілі вандраванне ў часе: пазналі, як жылі іх продкі — палешукі — у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, як уладкоўвалі свой побыт, якое адзенне насілі, на якой мове размаўлялі, якія песні спявалі, у што верылі, якія ў іх былі святы, звычаі і абрады.

 

Студэнты пазнаёміліся з кнігамі рускага пісьменніка, гісторыка і фалькларыста Дзмітрыя Гаўрылавіча Булгакоўскага («Пинчуки», С.-Пецярбург, 1890 г.) і беларускага этнографа, фалькларыста і археолага Ісаака Абрамавіча Сербава («Белоруссы-сакуны», Петраград, 1890 г.), а таксама паглядзелі мноства фотаздымкаў, зробленых у 1911–1912 гг. І. А. Сербавым падчас яго «этнаграфічна-фатаграфічных экскурсій» па Беларусі.

 

Напрыканцы мерапрыемства гасцей чакала віктарына.

 

Запрашаем студэнтаў, навучэнцаў старэйшых класаў школ і каледжаў, жыхароў і гасцей г. Брэста на музейна-бібліятэчны занятак «Кто мы? Откуда мы? Родной край в редких книгах XIX — нач. XX в.».

 

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30



Зварот да спісу