Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Рэспубліканскі савет дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Рэспубліканскі савет дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Рэспубліканскі савет дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

21 чэрвеня 2022 г. на базе Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па тэме «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі». Супрацоўнікамі аддзела абанемента была падрыхтавана разгорнутая кніжная выстава «Зберажы Беларусь у сваім сэрцы», прымеркаваная да галоўнага дзяржаўнага свята краіны — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца 3 ліпеня.

Экспазіцыя ўключала больш за 200 дакументаў з фонду бібліятэкі, якія распавядаюць пра гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці; аб людзях, якія праславілі Беларусь далёка за яе межамі; прыродных, архітэктурных і літаратурных сімвалах нашай краіны. Сярод прадстаўленых кніг: «Статут Великого Княжества Литовского» (Мінск, 1989), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (Мінск, 2000), «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» (Мінск, 2011), энцыклапедычны даведнік «Современная Беларусь» (Мінск, 2007) і інш.

У раздзеле «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня» былі прадстаўлены метадычныя і вучэбна-метадычныя матэрыялы выкладчыкаў брэсцкіх вышэйшых навучальных устаноў у дапамогу патрыятычнаму выхаванню моладзі. У ліку выданняў, якія адлюстроўваюць гэтую тэму: «Мая Радзіма — Беларусь» (Брэст, 2008), «Образование XXI века: проблемы, приоритеты и перспективы развития» (Брэст, 2017), «Роль мемориалов, музеев, архивов в сохранении исторической памяти о Второй мировой и Великой Отечественной войне, современные подходы и музеефикация объектов к 75-летию Победы» (Брест, 2020) і інш.

Значнае месца ў кніжнай экспазіцыі заняла літаратура, прысвечаная Брэсту і Брэсцкай вобласці. Былі прадстаўлены архітэктурныя, прыродныя і літаратурныя сімвалы нашага рэгіёна. З гісторыяй Брэста знаёмілі кнігі А. Гладышчука «Замок Берестейский» (Гродна, 2017), Л. Несцярчука «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны ХХ–ХХ стагоддзяў» (Мінск, 2002), «Брест. 1000» (Мінск, 2019), «Брест. 1000. Истоки, судьба, наследие» (Брэст, 2019) і інш.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу