Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Рэспубліканскі конкурс «Маладая літаратурная крытыка» да 100-годдзя У. Калесніка

Рэспубліканскі конкурс «Маладая літаратурная крытыка» да 100-годдзя У. Калесніка

Рэспубліканскі конкурс «Маладая літаратурная крытыка» да 100-годдзя У. Калесніка

ПАЛАЖЭННЕ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

МАЛАДАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА”,

прысвечанага 100-годдзю з Дня нараджэння вядомага крытыка, літаратуразнаўцы У. Калесніка.


Прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, славуты беларускі педагог, крытык і літаратуразнаўца Уладзімір Андрэевіч Калеснік для многіх берасцейскіх літаратараў быў чулым выхавальнікам, настаўнікам і добрым сябрам.

Ён падрыхтаваў цэлую плеяду маладых, здольных творцаў і не адну сотню выкладчыкаў роднай літаратуры, якія на ўсё жыццё зберагаюць у сваёй душы пачуцці любові і ўдзячнасці яму. Яго імя доўга будуць памятаць і шанаваць вучні, сябры, аднадумцы.


1. Мэта конкурсу – выяўленне таленавітых маладых крытыкаў, стымуляванне іх творчай дзейнасці, папулярызацыя творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці.

2. Арганізатары конкурсу:

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

3. Тэрміны правядзення конкурсу:

з 25 сакавіка 2022 года па 1 чэрвеня 2022 года.


4. Умовы ўдзелу ў конкурсе:

4.1. Да разгляду прымаюцца рэцэнзіі на асобныя мастацкія творы лаўрэатаў літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка. Вітаецца свежы, арыгінальны погляд.

4.2. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты 1-5 курсаў вышэйшых навучальных устаноў, маладыя літаратары да 35 гадоў. Раней апублікаваныя рэцэнзіі не дапускаюцца да спаборніцтваў.

4.3. Да разгляду прымаецца адзін артыкул аднаго аўтара. Аб'ём працы не павінен перавышаць 15000 знакаў.

4.4. Конкурсныя працы высылаюцца па электроннай пошце tatiana.demidovich@gmail.com на адрас Саюза пісьменнікаў Беларусі да 1 чэрвеня 2022 года. У асобным файле таксама ўказваюцца біяграфія канкурсанта, кантактныя тэлефоны, адрасы.

4.5. У склад журы ўвойдуць пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналісты, выкладчыкі.


5. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў:

            Па выніках конкурсу адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя з удзелам маладых крытыкаў, будуць вызначаны лаўрэаты конкурсу, а таксама пераможца “Малады крытык-2022”. Узнагароджванне будзе праходзіць у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння У. Калесніка, лепшыя працы могуць быць апублікаваныя ў калектыўных літаратурных зборніках Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдадзеных ў 2022-2023 гадах.


6. Кантакты:

224013, Брэст, праспект Машэрава, 75/1, каб.605.

Тэлефоны: +375 162-50-54-24, +375 33 318-15-89.


Спасылка на спіс: http://www.brl.by/resursy/knigi-laureaty-premiy/l-taraturnaya-ablasnaya-prem-ya-mya-u-kalesn-ka-2007-2014-gg/?sphrase_id=725567

Зварот да спісу