![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
11 лістапада 2021 г. аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прыняў удзел у юбілейным мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння рэжысёра В. Ц. Турава, арганізаваным КУП «Брэстаблвідэапракат» у кінатэатры «Беларусь». Была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава з аглядам «Віктар Тураў: майстар беларускага стылю», на якой дэманстраваліся энцыклапедыі, даведнікі, кінаслоўнікі, даследаванні па гісторыі і тэорыі кіно, артыкулы з перыядычных выданняў, успаміны дзеячаў кінематаграфіі, рэцэнзійныя матэрыялы.
За 37 гадоў творчай дзейнасці рэжысёр і сцэнарыст Віктар Тураў стварыў больш за 20 фільмаў, да некаторых сам напісаў сцэнарыі. Уласныя перажыванні з дзяцінства, апаленага вайной, сталі значным матывам фільмаў В. Турава. Яркі прыклад — фільм «Праз могілкі» (1964), прапанаваны да прагляду навучэнцам Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы. Мастацкі фільм зняты паводле аповесці П. Ніліна, уяўляе сабой арыгінальную трактоўку партызанскай тэмы. Да ліку лепшых прац Турава адносяць: «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад дахамі» (1971), «Сыны ідуць у бой» (1971), «Кропка адліку» (1980), «Людзі на балоце» (1982; Дзяржаўная прэмія СССР, 1984), «Подых навальніцы» (1983), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня» (1994).
Беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, народны артыст СССР і БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь — ураджэнец Магілёва Віктар Тураў (1936–1996) — увайшоў у гісторыю сусветнага кінематографа дзякуючы ўнікальнаму мастацкаму почырку і пранізлівым карцінам пра лёс беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Інфармацыя прадастаўлена аддзелам літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78
https://www.kinobrest.by/news/85-letie-viktora-turova