Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Рабочы візіт у Рэспубліканскую навукова-медыцынскую бібліятэку

Рабочы візіт у Рэспубліканскую навукова-медыцынскую бібліятэку

Рабочы візіт у Рэспубліканскую навукова-медыцынскую бібліятэку

23 сакавіка спецыялісты Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага наведалі з візітам Рэспубліканскую навуковую медыцынскую бібліятэку — цэнтр бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання навукоўцаў і спецыялістаў у галіне медыцыны і аховы здароўя.


Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай М. Г. Пшыбытка пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі работы аддзелаў, формамі абслугоўвання карыстальнікаў, электроннымі рэсурсамі ўласнай генерацыі.


Загадчык агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова, загадчык аддзела перыядычных выданняў Л. І. Сахарэвіч, вядучы бібліятэкар аддзела фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў М. С. Шыян прайшлі навучанне асновам працы з электроннай медыцынскай бібліятэкай (ЭМБ) РНМБ, доступ да якой у бліжэйшы час будзе даступны карыстальнікам абласной бібліятэкі.


ЭМБ забяспечвае онлайн доступ да фонду РНМБ, а гэта больш за 950 тысяч выданняў па медыцыне і ахове здароўя, акрамя дысертацый. Штогод у фонд РНМБ паступае больш за 7 тысяч асобнікаў дакументаў.


У завяршэнне рабочай паездкі была арганізавана экскурсія па экспазіцыі Музея гісторыі медыцыны Беларусі. Асаблівая ўвага была ўдзелена выставе «Неутихающая боль в сердце. Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны», прымеркаванай да 80-й гадавіны трагічнай гібелі жыхароў Хатыні. Сярод дакументаў экспазіцыі ўпершыню прадстаўлена фатаграфія Іосіфа Камінскага-адзінага, хто выжыў у пажарышчы Хатыні.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу