Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя цэнтра аддаленага доступу да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

Прэзентацыя цэнтра аддаленага доступу да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

Прэзентацыя цэнтра аддаленага доступу да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

У кастрычніку 2023 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адкрыты цэнтр аддаленага доступу да рэсурсаў адной з найбуйнейшых расійскіх бібліятэк — Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына. У агульнай чытальнай зале арганізавана адно працоўнае месца для карыстальнікаў.

 

20 лютага 2024 года адбылася прэзентацыя цэнтра аддаленага доступу для карыстальнікаў і супрацоўнікаў бібліятэкі. Таксама ўдзельнікамі мерапрыемства сталі выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

 

Загадчык агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова пазнаёміла слухачоў з дзейнасцю Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына, яе рэсурснай базай, якая ўключае звыш аднаго мільёна адзінак захоўвання — электронных копій кніжных выданняў (у тым ліку рэдкіх, каштоўных выданняў, рукапісаў, афіцыйных дакументаў, навуковай літаратуры), перыядычных выданняў, архіўных дакументаў, аўдыё- і відэазапісаў, фатаграфій, навукова-асветніцкіх фільмаў, аўтарэфератаў дысертацый і іншых матэрыялаў. Прысутныя даведаліся пра рэсурсы, прысвечаныя гісторыі Беларусі ў розныя храналагічныя перыяды; атрымалі алгарытм пошуку матэрыялаў па фонду і калекцыях.

 

Доктар гістарычных навук, выкладчык БрДУ імя А. С. Пушкіна А. М. Вабішчэвіч звярнуў увагу на наяўнасць каштоўных архіўных матэрыялаў па гісторыі Брэстчыны.

 

Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы прадставілі выставу «Беларусь и Россия в зеркале истории» з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу